Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На 100 балаў ЦТ па беларускай мове здалі 67 чалавек, па рускай – 43

На 100 балаў ЦТ па беларускай мове здалі 67 чалавек, па рускай – 43

13 ліпеня 2022, 08:08 Мова 33
На 100 балаў ЦТ па беларускай мове здалі 67 чалавек, па рускай – 43

З’явіліся афіцыйныя лічбы сёлетняй здачы ЦТ па беларускай і рускай мовах

 

ЦТ па беларускай мове сёлета збіраліся здаваць больш за 18 000 абітурыентаў (летась 17 900). Не з’явілася на тэставанне 742 чалавекі, гэта 4,2% усіх запісаных. Адзін чалавек быў выдалены з ЦТ за мабільны тэлефон.

На 100 балаў ЦТ па беларускай мове напісалі 67 чалавек, – паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк. Летась на ЦТ па гэтым прадмеце было 40 стобальнікаў і 4 абітурыенты, якія напісалі тэставанне на 0 балаў (колькі не атрымалі ніводнага бала сёлета – не паведамляецца).

Адразу чатыры выпускніцы ўстаноў адукацыі Клецкага раёна зарабілі 100 балаў з 100 магчымых на цэнтралізаваным тэставанні па беларускай мове, напісаў тэлеграм-канал Міністэрства адукацыі. Максімальную колькасьць балаў набралі: навучэнка сярэдняя школа № 1 Клецка Паліна Чакун, дзве выпускніцы Клецкай гімназіі Настасся Контарава і Ганна Лабецкая, а таксама навучэнка Зубкоўскай сярэдняй школы Ангеліна Валадзько.

Найвышэйшы вынік на ЦТ па беларускай мове атрымала вучаніца СШ №8 г. Ліды Настасся Більдзь.

Педагог – Наталля Казіміраўна Яцкевіч.

На 100 балаў сёлета рускую мову здалі 43 чалавекі (у мінулым такіх было 65). Колькі здалі на 0 балаў – таксама не паведамляецца.

На ЦТ па рускай мове зарэгістраваліся больш за 50 300 чалавек (больш за 50 800 у 2021 годзе). Гэта – самы папулярны прадмет. У першы дзень не з’явіліся на экзамен 2,7% запісаных, у другі – 4,5%. 4 абітурыенты былі выдаленыя з аўдыторыі за парушэнне правілаў.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0026
З Ражством праваслаўных вернікаў!
Грамадства

З Ражством праваслаўных вернікаў!

7 студзеня 2020, 18:2224
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0923
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ  ГРАФІКА
літаратура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ ГРАФІКА

29 студзеня 2026, 22:5021
Далучайцеся да нас