Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме. Гэтае свята стала сімвалам нацыянальнага адраджэння нашай дзяржавы. Яно адзначаецца ў дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – 3 ліпеня 1944 года.
Сёлета святочныя мерапрыемствы ў Дзень Незалежнасці па традыцыі прайшлі па ўсёй краіне. У Менску 3 ліпеня адбылося мноства мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел жыхары і госці сталіцы.
Выступаючы на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці Беларусі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў прыватнасці адзначыў:
«Паважаныя суайчыннікі, дарагія ветэраны!
Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Свяшчэнная для беларусаў дата 3 ліпеня – гэта нацыянальны сімвал народнага адзінства і перамогі ў барацьбе за сваю свабоду. Перамогі, якая стала вянцом усіх здзяйсненняў шматвяковай гісторыі роднай зямлі.
Зямлі, на якой дванаццаць стагоддзяў таму нашы далёкія продкі пабудавалі першыя гарады і цэрквы.
У старажытнасці ў беларускага народа было многа імёнаў – крывічы, дрыгавічы, радзімічы, але іх аб’ядноўвалі: адна вера – у праўду і справядлівасць; адно імкненне – берагчы традыцыі і абараняць свае дамы, сем’і; адна любоў да Радзімы – кавалачка зямлі, дзе беларусы нарадзіліся і сталі народам.
Мы беражліва адносімся да гістарычнай памяці кожнай эпохі, падзеі якой фарміравалі духоўную аснову нацыі, гартавалі волю і характар беларусаў.
Ганарымся летапісам Полацкага княства – аднаго з трох дзяржаваўтваральных цэнтраў Ста-ражытнай Русі. Імёны нашых суайчыннікаў, якія нарадзіліся на гэтай святой зямлі Рагнеды, – Усяслава Чарадзея, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага – назаўсёды ўпісаны ў гісторыю ўсходнеславянскага сярэднявечча.
Нам важна памятаць, што менавіта на аснове беларускага этнасу стварылася ўнікальнае для свайго часу дзяржаўнае аб’яднанне – Вялікае Княства Літоў-скае (гэта была першая беларуская дзяржава). Што ў гэтым абарончым саюзе з прыбалтыйскімі плямёнамі славяне навучылі іх грамаце, пазнаёмілі з філасофіяй хрысціянства.
Мы захапляемся духоўнай сілай і мужнасцю нашых суайчыннікаў, якія змаглі захаваць сваю мову, культуру і веру на працягу стагоддзяў татальнай паланізацыі. У самым сэрцы народа, які адстаяў права беларусамі звацца, выспявала нацыянальная ідэя – ідэя свабоднага народа. Ідэя законнага імкнення быць на сваёй гістарычнай зямлі гаспадаром…»
Знакавая падзея адбылася ў Слонімскім раёне.
У гонар Дня Незалежнасці ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон. Яго вага – 14 тон. Ён выраблены ў памяць аб суай-чынніках, якія набліжалі Перамогу ў вайне супраць ня-мецка-фашысцкіх захопнікаў. У год гістарычнай памяці гэта асабліва сімвалічна. Аб гэтым сведчаць барэльефы ўсіх дванаццаці гарадоў-герояў – Менска, Масквы, Санкт- Пецярбурга, Наварасійска, Тулы, Смаленска, Мурманска, Валгаграда, Адэсы, Керчы, Севастопаля, Кіева і цвердзі-героя Берасця, а таксама такіх знакавых месцаў, як Хатынь, Трасцянец і Курган Славы. Барэльефы размешчаны паміж вялікімі абразамі з выявай Хрыста, Маці Божай і святых праведнікаў.
Звон пакуль устаноўлены на часовай званіцы. А зрабілі яго майстры расійскага Варонежскага завода пры садзейнічанні кіраўніцтва Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, банка ВТБ і Жыровіцкага манастыра. Асвячэнне здзейсніў Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін.
Каля абеліска часткам-вызваліцелям горада Ліды, што знаходзіцца ў скверы па вуліцы Савецкай, прайшоў урачысты мітынг. Удзел у ім прынялі старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Ложачнік, чалец Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік па друкаваных СМІ дырэктара-галоўнага рэдактара ГУ “Рэдакцыя “Лідамедыякампанія” Кацярына Серафіновіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сангін, іншыя прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, вайскоўцы, моладзь. Прысутныя ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, а потым усклалі вянкі і кветкі да мемарыяла.
Трэба адзначыць, што практычна ўвесь мітынг ішоў на беларускай мове. Асабліва яскрава прамовіў пробашч касцёла Узвіжання Святога Крыжа г. Ліды Ула-дзімір Гуляй, які закончыў выступ вершам Алеся Ставера:
ДА ВАС ЗВЯРТАЮСЯ, НАШЧАДКІ
Да вас звяртаюся, нашчадкі,
Да суйчыннікаў сваіх,
Пакіньце злосць і зайздрасць, звадкі, –
Мы нацярпеліся ад іх.
Любіце травы, дрэвы, рэкі,
Прастор палёў, блакіт нябёс,
Цаніце Працу, Чалавека, –
І Бог вам дасць спагадны лёс.
А каб цанілі вас у свеце,
(Я лепшых слоў не падбяру),
Шануйце дзіва на планеце –
Святую нашу Беларусь.
І мову Коласа, Купалы
Вы беражыце з роду ў род,
Каб наша воля не прапала,
Каб не загінуў наш народ.
Святочная праграма, прысвечаная імпрэзе Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, працягнулася каля сцен Лідскага замка. Адна з лакацый была прысвечана выставе прадукцыі лідскіх прадпрыемстваў.
Святочная праграма “Зямля, што крылы нам дае” прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта сведчыць пра тое, што на нашай зямлі ў гармоніі і згодзе жывуць людзі розных нацыянальнасцяў. Пад белымі крыламі Беларусі пражывае каля 140 народнасцяў і нацыянальнасцяў. Лёсы народаў цесна пераплецены, але ў той жа час у кожнага ёсць свая гісторыя, традыцыі і нацыянальны каларыт, што і прадэманстравалі на сцэне творчыя калектывы.
Гледачы падтрымлівалі кожны калектыў бурнымі воплескамі, чым даказалі, што жыхары Лідчыны паважаюць і шануюць культуры розных народаў і падтрымліваюць адзін аднаго.
Паводле СМІ.