Home
Мова

140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы

140 гадоў з дня нараджэння  Янкі Купалы

Янка Купала, сапр. Іван Дамінікавіч Луцэвіч (25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, фальв. Вязынка былой Радашковіцкай воласці (цяпер Маладзечанскі раён, Менская вобласць) – 28 чэрвеня 1942, Масква) – беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН БССР (1928), АН УССР (1929). Лаўрэат Сталінскай прэміі (1941) за зборнік “Ад сэрца”.

З 1944 года дзейнічае Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. У гонар паэта ў 1957 годзе была заснавана Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы. З 1995 года сістэматычна праводзяцца штогадовыя Купалаўскія чытанні – прафесійны форум для абмеркавання навуковых дасягненняў і праблем купалазнаўства. У 1996 годзе быў створаны Міжнародны фонд Янкі Купалы. Імем паэта названы Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, парк у Менску і станцыя менскага метрапалітэна, мноства вуліц у гарадах Рэспублікі Беларусь…

Previous article 3 ліпеня - Дзень Незалежнасці - галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці
Next article Прэзентацыя зборніка "Ад лідскіх муроў" № 10

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202217
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915