Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе прайшла святочная акцыя “Падары немаўляцi вышыванку”

У Лідзе прайшла святочная акцыя “Падары немаўляцi вышыванку”

13 ліпеня 2022, 08:26 Грамадства 13
У Лідзе прайшла святочная акцыя “Падары немаўляцi вышыванку”

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 2 ліпеня Лідскі раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” традыцыйна правёў акцыю “Падары немаўляці вышыванку”, у рамках якой мясцовыя актывісты наведалі радзільню горада Ліды. Так, двум нованароджаным малянятам былі падораны распашонкі з беларускай сімволікай.

– Акцыя “Падары немаўляці вышыванку” – частка шматступеннага праекта “Беларусь – крынiца натхнення”, – распавядае другі сакратар Лідскага РК ГА “БРСМ” Таццяна Яфрэмава. – Штогод, 2 ліпеня, мы наведваем Лідскую радзільню, дзе віншуем жанчын са спасціжэннем мацярынскага шчасця і ўручаем ім вырабы з нашай беларускай вышыўкай, якая з’яўляецца своеасаблівым абярэгам для чалавека. Традыцыя ўпрыгожваць сябе, свае хаты вышыўкамі дасталася нам ад нашых продкаў і нясе ў сабе адпаведны культурны код нацыі. Хай жа маленькія грамадзяне Беларусі растуць здаровымі, шчаслівымі і сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны.

Максім Кісялеўскі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5444
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас