Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
110 гадоў з дня нараджэння Пятра Бітэля

110 гадоў з дня нараджэння Пятра Бітэля

2 ліпеня 2022, 09:28 Грамадства 131
110 гадоў з дня нараджэння Пятра Бітэля

19 чэрвеня беларускаму пісьменніку, перакладчыку, педагогу і праваслаўнаму святару Пятру Бітэлю (1912-1991) споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння.

Нарадзіўся Пятро Бітэль 19 чэрвеня 1912 года ў мястэчку Радунь Лідскага павета. Быў хрышчаны ў Лідскім Свята-Міхайлаўскім праваслаўным саборы. Скончыў Беларускую Віленскую настаўніцкую семінарыю (1931), Менскі педінстытут (1970).

У 1931-1939 гадах працаваў настаўнікам. У 1939 годзе быў прызваны ў польскае войска ў званні падпаручніка. Удзельнічаў у польска-нямецкай вайне. Як польскі афіцэр цудам не трапіў у Катынь. У 1944 годзе яго вывезлі ў Германію, а калі вызвалілі – служыў у Чырвонай Арміі. Пасля вайны зноў працаваў настаўнікам, а потым стаў праваслаўным святаром.

У 1950 годзе Пятра Бітэля арыштавалі і асудзілі на 10 гадоў. Зняволенне адбываў у Кемераўскай вобласці, Омску і Джэзказгане. У вольны час там пісаў паэтычныя творы і займаўся перакладамі. Рукапіс перакладу паэмы “Пан Тадэвуш” Адама Міцкевіча быў зроблены ў лагеры на паперы з мяшкоў з-пад цэменту, ён захоўваецца цяпер у Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Пасля сталінскіх лагераў Пятро Бітэль пэўны час настаўнічаў, служыў у царкве. Яго рэабілітавалі толькі ў 1978 годзе. Друкавацца Пятро Бітэль пачаў з 1929 года ў часопісе “Шлях моладзі” пад псеўданімам Леанід з-пад Вішнева. Аўтар паэм “Замкі і людзі” (1968), “Сказанне пра Апанаса Берасцейскага” (1984). Пераклаў на беларускую мову творы Адама Міцкевіча (“Пан Тадэвуш”, “Конрад Валенрод”, “Гражына”, “Дзяды”, “Крымскія санеты”), польскамоўныя паэмы і п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, аповесць Юзафа Крашэўскага “Хата за вёскай” (1989) і многія іншыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Далучайцеся да нас