Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Помнік мітрапаліту Філарэту адкрылі ў Менску

Помнік мітрапаліту Філарэту адкрылі ў Менску

11 мая 2022, 18:42 Грамадства 38
Помнік мітрапаліту Філарэту адкрылі ў Менску

Бронзавы манумент устанавілі ля цэнтральнага ўвахода ў Свята-Духаў кафедральны сабор. У цырымоніі адкрыцця помніка прынялі ўдзел Аляксандр Лукашэнка і мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Помнік падае мітрапаліта Філарэта, які сустракае і  дабраслаўляе жыхароў Менска Крыжом вялебнай Ефрасінні Полацкай. Патрыяршы Экзарх убраны ў царкоўнае пазаслужбовае адзенне – мантыю і клабук. Левай рукой ён абапіраецца на архірэйскі кій. Асаблівасцю ўбору з’яўляецца тое, што на клабуку змешчаны шасціканечны полацкі крыж, які мітрапаліт Філарэт з гонарам насіў пры жыцці. У клабуку з такім крыжам, які яшчэ завецца “патрыяршым” Філарэт некалі прыехаў на выбары Патрыярха маскоўскага, як бы паказваючы, хто найбольш годны гэтай пасады, але ўмешвацца ў маскоўскія выбары не стаў.

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт узначальваў Беларускую праваслаўную царкву больш за трыццаць гадоў.

Пры ім у Беларусі былі адроджаны гістарычныя епархіі, аднавілі дзейнасць мужчынскія і жаночыя манастыры, Менская духоўная семінарыя. Таксама былі заснаваны Менская духоўная акадэмія, духоўнае вучылішча, школа катэхізатараў. Па дабраславенні Патрыяршага Экзарха адноўлена святыня Беларусі – Крыж вялебнай Ефрасінні Полацкай. Па даб-раславенні мітрапаліта Філарэта быў устаноўлены помнік Ларысе Геніюш каля царквы ў Зэльве. Ён жа абараніў гэты помнік, калі зэльвенскія ўлады памкнуліся яго знесці

У сярэдзіне снежня 2020 года Патрыяршы Экзарх быў шпіталізаваны. Ён памёр у бальніцы 12 студзеня 2021 года на 86-м годзе жыцця.

– Я рады, што ў дзень значнага хрысціянскага свята – Радаўніцы, калі прынята памінаць самых дарагіх людзей, якія пакінулі гэты свет, мы адкрылі помнік першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, нашаму мітрапаліту Філарэту. Нашаму, без перабольшання, вялікаму сучасніку, Гераю Беларусі, чалавеку, які быў не толькі духоўным бацькам, але і сумленнем нацыі, – заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. – Ён заўсёды казаў: “Дзе служыш – там і Радзіма”. І даказаў усім сваім жыццём, што яго лёсам, яго Айчынай была наша Беларусь. А мы былі яго велізарнай любімай сям’ёй.

Аляксандр Лукашэнка і мітрапаліт Веніямін усклалі кветкі да манумента і пасля цырымоніі наведалі храм, дзе запалілі свечкі каля Распяцця. Уладыка уручыў у падарунак кіраўніку дзяржавы абраз з асабістага збору мітрапаліта Філарэта ў памяць пра яго.

– Галоўная наша задача – каб справа ўладыкі мітрапаліта Філарэта працягвалася, пашыралася, – сказаў мітрапаліт Веніямін.

У саборы Аляксандр Лукашэнка коратка пагутарыў са святарамі, у ліку якіх быў унучаты пляменнік мітрапаліта Філарэта.

 Над стварэннем манумента працаваў аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам скульптара Андрэя Хацяноўскага.

Як вядома, кіраўнік дзяржавы вельмі цёпла ставіўся да Патрыяршага Экзарха. Для Аляксандра Лукашэнкі ўладыка быў духоўным настаўнікам і добрым сябрам.

 Раней Прэзідэнт падкрэсліваў, што ў гісторыі Беларусі мітрапаліт Філарэт назаўжды застанецца прыкладам самаадданага служэння хрысціянскім каштоўнасцям. “Быць годнымі нашчадкамі нашага Філарэта і іншых вялікіх дзеячаў тысячагадовай гісторыі роднай зямлі, захаваць сувязь часоў і эпох, якая стане апорай для новых пакаленняў, – наша агульная мэта”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка ў студзені 2021 гады на цырымоніі ўручэння прэміі “За духоўнае адраджэнне”.

БелТА

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3124
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1420
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3420
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0320
Далучайцеся да нас