Home
Грамадства

“Наша слова” на паперы выйдзе не скора

“Наша слова” на паперы выйдзе не скора

У лютым 2022 года Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Пружмень” падало ў Міністэрства інфармацыі пакет дакументаў для рэгістрацыі новай газеты “Наша слова” заміж “Нашага слова”, закрытага ў выніку ліквідацыі заснавальніка – ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”. За рэгістрацыю 16 лютага 2022 года было заплачана 640 рублёў.

Пры падачы было сказана, што калі будуць нейкія недахопы, то прышлюць дакументы на дапрацоўку, аднак у канцы красавіка быў вернуты ўвесь пакет дакументаў з лістом ад 14 красавіка, падпісаным намеснікам Міністра І.І. Бузоўскім наступнага зместу:

 

Прыватнае унітарнае прадпрыемства “Пружмень”

вул. Лётная, д.7 а,

231282, г. Ліда,

Гарадзенская вобл.

 

Пра вяртанне дакументаў

 

 Міністэрства інфармацыі, разгледзеўшы прадстаўленыя для дзяржаўнай рэгістрацыі газеты “Наша слова” дакументы, паведамляе, што заява пра дзяржаўную рэгістрацыю названай газеты пададзена з парушэннем патрабаванняў, устаноўленых артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года № 427-3 “Аб сродках масавай інфармацыі” (далей – Закон) і пастановай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 2008 г. № 14 “Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі”.

У прыватнасці, у адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 12 Закона для праходжання працэдуры дзяржаўнай регістрацыі сродка масавай інформацнн у дзяржаўны орган необходна падаваць заяву па форме, устаноўленай Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўленая на дзяржаўную рэгістрацыю газеты “Наша слова” заява не адпавядае вышэй-указанай форме і да т.п.

На аснове выкладзенага і, кіруючыся падпунктам 2.1 пункта 2 артыкула 13 Закона, вяртаем дакументы паводле дадатку.

Дадатак:

  1. Копія заявы на 8 л. у 1 экз.
  2. Копія загада ад 02.02.2022 № 4 на 1 л. у 1 экз.
  3. Плацёжнае даручэнне ад 16.02.2022 № 4 на 1 л. у 1 экз.
  4. Копія статута ПП “Пружмень” на 9 л. у 1 экз.
  5. Копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ПП “Пружмень” на 1 л. у 1 экз.

Намеснік Міністра

І.І. Бузоўскі.

(Пераклад з рускай.)

Што дзе не так ва ўсім гэтым, заява ж падавалася на бланку, знятым з сайта Міністэрства, трэба разбірацца. Пакуль зразумела адно: з 1 ліпеня 2022 года газета “Наша слова” на паперы не выйдзе.

Станіслаў Суднік.  

Previous article Помнік мітрапаліту Філарэту адкрылі ў Менску
Next article Урок памяці "Нам гэты свет запавядана берагчы"

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202118
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

Май 5th, 202217
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201916