Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Урок памяці “Нам гэты свет запавядана берагчы”

Урок памяці “Нам гэты свет запавядана берагчы”

11 мая 2022, 18:51 Грамадства 12
Урок памяці “Нам гэты свет запавядана берагчы”

Урок памяці “Нам гэты свет запавядана берагчы”, прысвечаны Вялікай Перамозе, захаванню гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, подзвігу савецкага народа ў гады вайны, навучэнцы 9-х класаў 11-й лідскай школы правялі на базе Лідскага гістарычна-мастацкага музея.

Школьнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выставы “Памяццю жывыя”, якая была адкрыта у дзень, калі ва ўсім свеце адзначаецца памятная дата: Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Наталля Міхайлаўна Валынец, пазнаёміла дзевяцікласнікаў з экспазіцыямі выставы, асаблівую ўвагу яна надала прадметам, якія маюць важкую гістарычную значнасць. Сярод такіх экспанатаў навучэнцы змаглі ўбачыць асабістыя рэчы лідзян, фатаграфіі, нават выратаванае піяніна, але самым унікальным артэфактам сталі рэшткі сцяга, які з пачаткам вайны ў 1941 годзе быў закапаны ў зямлю старшынём Радзівонішскага сельскага савета Віктарам Сапегам. Праляжаў сцяг у схованцы амаль 30 гадоў. Сам Віктар Мартынавіч у той час не змог расказаць пра яго людзям. І да Вялікай Перамогі ён, на жаль, не дажыў: у лютым 1944 – га быў забіты бандытамі. Аб існаванні сцяга ведалі толькі блізкія людзі. Праз гады пра схованку распавяла яго маці і паказала месца. Так галоўны савецкі сімвал Перамогі быў знойдзены, і сёння ён захоўваецца ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі.

У экспазіцыі “Памяццю жывыя” таксама прадстаўлены дакументы, паказанні сведак, успаміны вязняў канцлагераў. Як даведаліся школьнікі, усё гэта сумесная праца работнікаў музея з пракуратурай Лідскага раёна, і прысвечана яна генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Правядзенне ўрока памяці на базе Лідскага гістарычна-мастацкага музея дало магчымасць старшакласнікам у поўнай меры аднавіць карціну ваенных гадоў на Лідчыне з першых дзён акупацыі да моманту вызвалення, пазнаёміцца з успамінамі відавочцаў падзей таго часу і ўсвядоміць, наколькі важна для нас захаваць мір, здабыты нашымі прадзедамі такой высокай цаной.

Наталля АНАШКЕВІЧ,

класны кіраўнік

9 Б класа

сярэдняй школы № 11 г. Ліды.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам
Выданні

«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам

4 снежня 2018, 16:2531
Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў
Грамадства

Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў

16 лістапада 2018, 11:3331
Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта
Выданні

Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта

14 лістапада 2018, 11:2030
Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў
Грамадства

Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў

15 лістапада 2018, 21:3930
Далучайцеся да нас