Home
Грамадства

Беларусы адзначылі Радуніцу

Беларусы адзначылі Радуніцу

3 траўня беларусы адзначылі Радаўніцу – дзень, калі жывыя наведваюць мёртвых.

У Беларусі да Радаўніцы асаблівае стаўленне. Толькі ў нашай краіне яна з’яўляецца афіцыйным выхадным днём: ні ў Расіі, ні ва Украіне гэтага няма.

Сама назва Радаўніца (Радуніца, Раданіца) вельмі архаічная. Няма адзінага меркавання пра яе паходжанне. У хрысціянскі час Радаўніца стала “Вялікаднем памерлых”: святам, прасякнутым надзеяй на ўваскрашэнне і вечнае жыццё.

Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля праваслаўнага Вялікадня, заўжды ў аўторак. Традыцыі правядзення гэтага дня розняцца ў залежнасці ад мясцовасці.

Недзе спачатку людзі ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі, недзе абыходзяцца без царквы. Недзе ў гэты дзень дапускаецца працаваць, недзе – не.

Адпаведна, гэта таксама ўплывае на мясцовыя традыцыі. Нават там, дзе Радаўніцу раней адзначалі не надта актыўна і яна нават саступала іншым памінальным дням, цяпер да гэтай даты прымяркоўваюць наведванне могілак. Таксама ў гэты дзень наведваюць могілкі і многія беларусы-католікі. Рэлігійныя традыцыі адаптуюцца і прыстасоўваюцца да свецкіх рэалій.

Сёлета пад Радаўніцу якраз падсохлі дарогі, і беларусы ехалі ды ішлі на могілкі, пачынаючы з нядзелькі, бо не так важны дзень – важней памяць.

Previous article Міжнародны форум кнігазнаўцаў застаецца важнай навуковай дыскусійнай пляцоўкай
Next article Помнік мітрапаліту Філарэту адкрылі ў Менску

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202118
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

Май 5th, 202217
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201916
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816