Home
Грамадства

Гарадзенскі краязнавец і педагог адзначыў юбілей

Гарадзенскі краязнавец і педагог адзначыў юбілей

2 траўня гарадзенскаму краязнаўцу і педагогу Івану Будніку спаўнілася 85 гадоў з дня нараджэння. Усё жыццё Іван Фёдаравіч адпрацаваў на ніве адукацыі Гарадзеншчыны. Адначасова ў вольны ад педагогікі час даследаваў і даследуе гісторыю палітычнага, сацыяльнага і культурнага развіцця Гарадзеншчыны ў XIX-XX стагоддзях. Ён напісаў і выдаў кнігі “Да падзеяў 1863-1864 гадоў на Гарадзеншчыне”, “Знойдзенае ў дарозе”, “Ад берагоў Свіслачы да Кузніцы”. У 2019 годзе з’явілася кніга Івана Будніка “Вяртанне з небыцця”, прысвечаную забытым імёнам воінаў, якія загінулі ў барацьбе з фашызмам падчас Другой сусветнай вайны. Адных не стала на франтах ад Нарвегіі да Афрыкі, ад Францыі да СССР, другім пашанцавала выжыць, але і адны, і другія на многія гады былі аддадзены забыццю ў сябе на Бацькаўшчыне. Пра іх і напісаў аўтар кнігі. Іван Буднік да сённяшніх дзён вельмі часта выступае ў друку з вершамі, краязнаўчымі артыкуламі, літаратурнымі пародыямі. Дзякуючы яму былі выдадзены кнігі Апанаса Цыхуна “Улюбёны я ў сваю зямлю” і слоўнік “Скарбы роднай мовы”. Гэтыя кнігі Іван Фёдаравіч складаў і рэдагаваў. Шмат юбіляр робіць на ніве роднай мовы, часта сустракаецца з чытачамі, сярод якіх прапагандуе наша беларускае слова. Творчае інтэлігенцыя Гарадзеншчыны шчыра віншуе Вас, Іван Фёдаравіч, з юбілеем і жадае Вам здароўя, сіл і творчага натхнення!

Наш кар.

Previous article Звонкія галасы Ігнаткаўцаў: "Вялік святы нам дзень настаў"
Next article "Спеў аб Гаяваце" ў вёсцы Языль

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202118
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201916
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

Май 5th, 202216
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816