Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Урок краязнаўства ў першых класах

Урок краязнаўства ў першых класах

16 сакавіка 2022, 09:21 Выданні, Культура 30
Урок краязнаўства ў першых класах

Пісьменнік Сяргей Чыгрын са Слоніма правёў урок беларускага краязнаўства сярод першакласнікаў Слонімскай сярэдняй школы № 7. Госць не толькі ў даступнай цікавай гутарцы распавёў пра гістарычныя мясціны Слонімшчыны, а таксама задаваў пытанні першакласнікам і пытаўся  ў іх пра помнікі горада, у якім яны жывуць, пра рэкі, якія працякаюць па тэрыторыі раёна, пра вядомых людзей, пра тое, што яны ведаюць пра свой родны край, і г.д. І дзеткі адказвалі, разважалі, пыталіся ў госця тое, што іх цікавіць.

Падчас урока Сяргей Чыгрын прэзентаваў сваю новую кнігу паданняў і легендаў “Камень-бацька і камень-сын”. Пісьменнік распавёў некалькі цікавых паданняў, а дзеці таксама расказалі свае паданні, якія яны ведаюць. Пасля сустрэчы ўсе сфатаграфаваліся на памяць і запрасілі Сяргея Мікалаевіча часцей праводзіць падобныя ўрокі краязнаўства ў школе.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас