Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да Дня роднай мовы “Луч” выпусціў гадзіннік у гонар Пімена Панчанкі

Да Дня роднай мовы “Луч” выпусціў гадзіннік у гонар Пімена Панчанкі

24 лютага 2022, 19:49 Грамадства 86
Да Дня роднай мовы “Луч” выпусціў гадзіннік у гонар Пімена Панчанкі

Менскі гадзіннікавы завод “Луч” у межах сваёй калекцыі “Мова” выпусціў серыю гадзіннікаў, прысвечаных беларускаму паэту Пімену Панчанку. За аснову дызайну дзвюх мадэляў гадзінніка ўзяты першы зборнік вершаў паэта пад назвай “Упэўненасць”, у якім ён піша пра родную зямлю і ўсхваляе яе багацці. Воданепранікальны корпус выкананы ў стылі мінімалістычных гарнітурных гадзіннікаў, папулярных у часы маладосці паэта.

На вечку гадзінніка – урывак верша “Родная мова”, цыферблат упрыгожвае слова “Упэўненасць”. У продаж у фірменныя крамы завода (у тым ліку і ў інтэрнэт-краму) гадзіннік паступіць 21 лютага, у Дзень роднай мовы. Усяго выпушчана дзве мадэлі гадзінніка, у бежавым і серабрыстым колерах, па 150 экземпляраў кожнага.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас