Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Летапісы – крыніцы вобразаў, натхнення і тэм для навукоўцаў

Летапісы – крыніцы вобразаў, натхнення і тэм для навукоўцаў

13 лютага 2022, 08:28 Культура 257
Летапісы – крыніцы вобразаў, натхнення  і тэм для навукоўцаў

26 студзеня з адкрытай лекцыяй  у Нацыянальнай бібліятэцы выступіў літаратуразнавец, крытык, культуролаг і перакладчык, кандыдат філалагічных навук Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі.

Выбітны вучоны, чыё імя ўвекавечана на сцяне Полацкага музея кнігадрукавання, як аднаго са збіральнікаў каштоўных дакументаў Скарыніяны, меў вялікі плён дзейнасці.

Ён прымаў удзел у падрыхтоўцы да выдання беларускіх тамоў “Поўнага збору рускіх летапісаў” (32-гі том у 1975 г. і 35-ты том у 1980 г.), надрукаваў анталогію “Беларускія летапісы і хронікі” (1997), выдаў мноства іншых каштоўных крыніц, стварыў манаграфіі і падручнікі па старабеларускай літаратуры. За свае заслугі ён быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі і медалём Францыска Скарыны.

Ён распавёў слухачам, што нарадзіўся ў Заходняй Беларусі на Наваградчыне ў вёсцы Рабкі ў саламянай хатцы з глінянай падлогай без святла ў 1936 годзе. Вучыўся ён у Наваградку ў мясцовай гімназіі, і яго настаўнікам быў Сцяпан Александровіч. Разам са сваім сябрам Анатолем Клышкам Вячаслаў Антонавіч паступаў ва ўніверсітэт, з разам з ім развіваў сваю зацікаўленасць беларускай літаратурай і беларускай спадчынай.

Іспыты ў юнакоў прымаў у той час Алесь Адамовіч.

На старэйшых курсах разам вучыліся Вячаслаў Адамчык і Іван Чыгрынаў, праз год далучыліся Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін, разам раслі і станавіліся спецыялістамі па беларусазнаўстве. Вячаслаў Антонавіч выкладаў у вясковай школе-сямігодцы.Такім быў пачатак шля-ху вядомага навукоўца. Пасля ён вучыўся ў аспірантуры і пачаў займацца старажытнай літаратурай. Пазнаёміўшыся з працамі Вацлава Ластоўскага, Вячаслаў Антонавіч зразумеў, якая багатая ў нас гістарычная і літаратурная спадчына. Больш за 10 гадоў ён даследаваў дзейнасць Ф. Скарыны.

У 1967 годзе Вячаслаў Чамярыцкі абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Беларускія летапісы як помнікі літаратуры”. Тады пра айчынныя летапісы наогул амаль не гаварылі ў кантэксце гісторыі Беларусі. Праз два гады яго дысертацыя выйшла асобнай манаграфіяй і выклікала шырокі рэзананс у грамадстве, бо беларусы ўпершыню шырока адкрылі для сябе свае найдаўнейшыя летапісныя крыніцы.

Эксперт зацікавіў прысутных на лекцыі аповедам пра “Аповесць мінулых гадоў”, “Галіцка-Валынскі летапіс”, “Наваградскі  летапіс”, “Хроніку Быхаўца” і “Летапіс  князёў літоўскіх”.

Летапісы служылі і служаць невычэрпнай крыніцай тэм, вобразаў і сюжэтаў для вучоных, мастакоў і пісьменнікаў.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас