Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Раскрадальнікі часу

Раскрадальнікі часу

3 лютага 2022, 09:43 У свеце 37
Раскрадальнікі часу

Абдулах, які жыве па суседстве, і я – вельмі блізкія сябры. Мы не толькі суседзі, мы і вучымся разам. Аднойчы ўвечары мы не ведалі, чым заняцца, і пачалі нешта рабіць з вялікага кавалка дрэва. Бацька мой прачнуўся ад раптоўнага шуму і, седзячы з яшчэ прыплюшчанымі вачыма, сказаў:

– Ды вы – раскрадальнікі часу! Вы дарма губляеце час.

Я не зразумеў значэння слоў “раскрадальнікі часу”. Калі я хацеў спытаць бацьку, ён ужо зноў заснуў.

– Мы, мабыць, злодзеі, – калоцячыся ад страху, сказаў мой сябар Абдулах і пайшоў да сябе дадому. Я заснуў ад хвалявання.

Калі ўзышло сонца, я ўспомніў, што трэба спяшацца ў школу, хутка вымыў твар і рукі і паспешліва выпіў гарбату. Я баяўся спазніцца ў школу, але аказалася, што ўрок яшчэ не пачаўся.

Як толькі я сеў на месца, увайшла настаўніца.

– Дарагія вучні! Я рада вас бачыць. Мая радасць бязмежная.

Калі наша настаўніца ўжо тлумачыла нам новую тэму ўрока, увайшоў мой аднакласнік:

– Настаўніца, мне вельмі шкада, што я сёння спазніўся.

– Даніёр, не спазняйся. На гэты раз я дарую табе, але наступным разам пакараю. Паважаныя вучні, вы павінны пабудаваць новы Узбекістан і ў той жа час апраўдаць давер сваіх бацькоў, якія гатовы ахвяраваць сваім жыццём дзеля вас. Калі хто-небудзь з вас стане знакамітым, я з гонарам скажу, што вучыла гэтага вучня, – сказала наша настаўніца.

Гэтыя словы зрабілі на мяне асаблівае ўражанне і павысілі маю ўпэўненасць у сабе.

У нейкі момант у класе пачаліся разнастайныя перашэптванні. “Ты прыйдзеш заўтра на мой дзень нараджэння?”

Было відавочна, што нашая настаўніца пачула гэтыя словы.

– Раскрадальнікі часу, – сказала настаўніца. Востры погляд яе на вучняў быў поўны шкадавання.

“Раскрадальнікі часу”… Я пачуў учора гэтыя словы ад бацькі, калі гуляў з сябрам. Вось чаму я не так моцна здзівіўся, зноў пачуўшы іх. Затое мае аднакласнікі былі ашаломленыя. Даніёр дрыжаў ад страху, як і мой сябар Абдулах.

– Даніёр, чаму ты дрыжыш? – Спытала ў той момант настаўніца.

– Вы назвалі нас зладзеямі, ці не так? Хіба за крадзёж вінаватых не караюць?

– Вы прычыняеце шкоду сабе. Час пакарае злодзеяў.

– Настаўніца, я не разумею ўсяго сэнсу гэтага сказу, але раскажыце нам аб крадзяжы часу.

– Звычайна тых, хто крадзе, караюць. Злодзеі часу – выключэнне. Праўда, раскрадальнік часу не панясе пакарання. Ён нават не нясе адказнасці перад законам. Але марнаваць час зараз раўнасільна крадзяжу вашага часу, вашай будучыні. Калі вы будзеце праводзіць увесь свой час у вучобе, вы зэканоміце час і станеце лепшымі ў будучыні.

Словы настаўніцы натхнілі Даніёра. У гэты момант Даніёр зразумеў, што такое “раскрадальнік часу”. Ён нават да нас у дом вельмі спяшаўся:

– Анвар, ты тут? З гэтага часу я разумею цану часу, праўда?!

– Так, Даніёр і Абдулах, вы разумееце, што мы не дарма губляем час, мы проста вучымся.

У будучыні мы будзем такімі, якімі вучыць быць нас настаўніца.

 

Я, Абдулох Абдумомінаў, вучань 7 класа школы № 102 горада Ташкента, згодны з гэтым. Не марнуйце час дарма! Я заўсёды буду памятаць, што ён неацэнны!

 

Аўтар: Абдулох Абдумомінаў,

 13 гадоў. Малады мастак

Месца вучобы: 102 школа, 7 клас.

Месца жыхарства: Рэспубліка Узбекістан, г. Ташкент.

Пераклад на беларускую мову Людмілы Садоўскай.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас