Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Творчая сустрэча “І кніга дорыць натхненне”

Творчая сустрэча “І кніга дорыць натхненне”

26 студзеня 2022, 20:54 Культура 31
Творчая сустрэча “І кніга дорыць натхненне”

Сустрэча з паэзіяй – гэта заўсёды свята. А калі паэт, аўтар выдатных радкоў пра твой родны горад, пра малую радзіму знаходзіцца побач, сам чытае свае творы – гэта сапраўдная падзея. Такая творчая сустрэча “І кніга дорыць натхненне” з земляком Русецкім Іванам Станіслававічам адбылася ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” 12 студзеня.

Іван Станіслававіч – займальны апавядальнік і вы-датны суразмоўца, таму мерапрыемства прайшло ў дзіўнай цёплай абстаноўцы.

Навучэнцы 11 класа ДУА “СШ № 11 г. Ліды” пазнаёміліся з вершамі паэта: добрымі, прасякнутымі надзеяй і любоўю да малой Радзімы, маці, жанчыны, прыроды.

Перапоўнены эмоцыямі аўтар чытаў свае творы аб роднай зямлі, аб подзвігу людзей у гады вайны, пра каханне і прыроду. Прагучалі вершы: “Слова ўпала”, “Скрыпка”, “Восеньскі сад”, “Ілюзія кахання”, акравершы, санеты.

У вершах Івана Станіслававіча гучала сапраўдная любоў да роднай зямлі, і сваімі пачуццямі аўтар падзяліўся з юнакамі. З вялікай цікавасцю яны слухалі вершы на розных мовах: французскай, нямецкай, польскай, англійскай і, вядома, на роднай, бе-ларускай. 

Удзельнікі мерапрыемства задавалі мноства пытанняў. Іх цікавіла, як часта нараджаюцца вершы, як гэта адбываецца, хто любімы паэт.

Слухачы падзякавалі паэту за цікавую сустрэчу, пажадалі вялікіх творчых поспехаў і новых цікавых вершаў.

Л.М. Цэслік,

загадчык філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 4”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3421
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1419
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

28 лістапада 2018, 15:0316
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1916
Далучайцеся да нас