Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дабрачынны кірмаш

Дабрачынны кірмаш

11 студзеня 2022, 20:19 Культура 27
Дабрачынны кірмаш

Кожны год у снежні ў СШ № 11 г. Ліды “прыходзіць” зімовы цуд: у фае раптам вырастаюць снежныя гурбы, на заснежаныя дрэвы рассаджваюцца снегіры і сінічкі, адчыняе свае дзверы майстэрня Дзеда Мароза, дзе бесперапынна вырабляюцца навагоднія сувеніры, падарункі, ёлачныя цацкі, навагоднія ўпрыгожванні. А перад самымі канікуламі ўсіх з добрай усмешкай сустракаюць Дзед Мароз і Снягурка.

Вось і ў гэты раз , 23 снежня, у нашай школе шумна і весела адкрыўся дабрачынны кірмаш – сапраўднае свята пазітыву і незабыўных эмоцый. Дзеці і дарослыя з зада-вальненнем прадавалі, куплялі, жартавалі і радаваліся. Ніхто не сышоў без выдатных і патрэбных пакупак.

А ўсе сабраныя сродкі будуць адпраўлены на падарункі дзецям-інвалідам.

Дзякуй дзецям, бацькам, педагогам школы за прыгожае, яркае, вясёлае і добрае свята.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце    

Н.А. Бібліс.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас