Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З Калядамі і Божым Нараджэннем

З Калядамі і Божым Нараджэннем

25 снежня 2021, 10:50 Грамадства 119
З Калядамі і Божым Нараджэннем

СВЯТЫ  ВЕЧАР

 

Загарэлася зорачка ў небе,

ціхі вечар плыве над зямлёй.

Я жадаю спакою і хлеба

сінявокай радзіме сваёй.

 

Пахне ў хаце святочнай ялінкай,

пад абрус тата сенца натрос.

Памаўчыце, о, людзі, хвілінку –

нарадзіўся Збавіцель Хрыстос!

 

Радасць, шчасце пануюць наўкола…

Ты зырчэй, мая свечка, палай!

Падарункі разносіць вясёлы

Дзед Мароз, ці Святы Мікалай.

 

І збіраюцца зоркі на веча,

нібы ўдзень берасцянкі ў гаях.

Добры вечар табе, шчодры вечар,

дарагая радзіма мая!

 НА  КАЛЯДЫ

 

На Калядачкі-Калядкі

напяку бліноў-аладкаў,

начыню салодкім макам

і пастаўлю астываць.

 

Ледзьве зорачка заззяе,

як мой любы завітае,

будзе чым яго пацешыць,

будзе чым пачаставаць!

 

На Каляды-Калядушкі

нараблю з грыбамі вушкаў,

накладу талерку з чубам

і пастаўлю астываць.

 

Толькі месячык узыйдзе,

першы госць у хату прыйдзе,

будзе чым яго пацешыць,

будзе чым пачаставаць!

 На Каляды – Святы вечар –

запалю на куце свечкі,

і зайграюць нашы вочы,

нібы зоркі за акном.

 

І памолімся мы Богу

за жыццёвую дарогу,

і вясёлую “калядку”

на тры галасы спяём!

Людміла Кебіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4020
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас