Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр вядомы дырыжор Міхаіл Фінберг. Яму ішоў 75 год

Памёр вядомы дырыжор Міхаіл Фінберг. Яму ішоў 75 год

22 снежня 2021, 06:40 Культура 10
Памёр вядомы дырыжор  Міхаіл Фінберг.  Яму ішоў 75 год

Кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі, народнага артыста Міхаіла Фінберга не стала 11 снежня. Пра гэта калектыву паведамілі ў 6 гадзін раніцы. Тэлеканал АНТ паведамляе, што апошнія дні Міхаіл Фінберг быў у шпіталі.

Нарадзіўся 21 лютага 1947 года ў Мазыры. У музычнай школе займаўся скрыпкай. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці “Трамбон” (1970) і аспірантуру пры ёй па спецыяасці “Аркестравае дырыжыраванне”. Прафесар Беларускай акадэміі музыкі.

Выхаванец вайсковага аркестра штаба Беларускай вайсковай акругі (1962-1966); артыст аркестра Беларускага радыё і тэлебачання (1967-1970); дырыжор, галоўны дырыжор аркестра Менскага дзяржаўнага цырка (1970-1987). З 1987 года – мастацкі кіраўнік – дырэктар Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь. У 1995 годзе быў дырыжорам аркестра на конкурсе песні “Еўрабачанне” падчас выступу Філіпа Кіркорава з песняй “Калыханка для вулкана”. Пазней увайшоў у журы НДТРК нацыянальнага адбору Беларусі на конкурс “Еўрабачанне”. Дырыжор музычнага фестывалю “Славянскі базар”. У 1995-1997 гадах, а таксама ў 1999 годзе Міхаіл Фінберг і яго аркестр былі сталымі ўдзельнікамі телгульні “Адгадай мелодыю” на ГРТ, выконваючы загалоўную музычную тэму і джынглы правільнага і няправільнага адказаў.

Чалец Камітэта па дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь. Чалец кіравання Беларускага саюза музычных дзеячаў. Намеснік старшыні грамадскай рады па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У снежні 2000 года  прызначаны чальцом Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь як мастацкага кіраўніка Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Чалец Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па сацыяльных пытаннях. Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2006). Ганаровы грамадзянін г. Мазыра.

Пахавалі М. Фінберга на Усходніх могілках г. Менскса.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас