Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Нямецкі парламентарый прапанаваў накіраваць бежанцаў з Беларусі ва Украіну. Там такой прапанове не абрадаваліся

Нямецкі парламентарый прапанаваў накіраваць бежанцаў з Беларусі ва Украіну. Там такой прапанове не абрадаваліся

24 лістапада 2021, 21:43 У свеце 17
Нямецкі парламентарый прапанаваў накіраваць бежанцаў з Беларусі ва Украіну. Там такой прапанове не абрадаваліся

Дэпутат нямецкага Бундэстагу, спікер па знешнепалітычных пытаннях фракцыі Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДПГ) Нільс Шмід (Nils Schmid) прапануе прыцягнуць Украіну да вырашэння праблемы бежанцаў на мяжы Польшчы і Беларусі.

Як сказаў палітык у інтэрв’ю нямецкай медыякампаніі Deutschlandfunk у сераду, 10 лістапада, з Украінай можна было б дамовіцца аб прыёме бежанцаў на той час, пакуль доўжыцца разгляд іх заяўкі аб прадастаўленні прытулку ў ЕС.

– Так мы можам даць выразна зразумець, што не кожны бежанец аўтаматычна патрапіць у Еўрасаюз, – сказаў Шмід.

У Радзе бяспекі і абароны (РНБА) Украіны адказалі на прапанову нямецкага парламентарыя. Сакратар РНБА Аляксей Данілаў прапанаваў нямецкаму боку забраць уцекачоў сабе.

– Мы на РНБА разглядалі гэтую заяву спадара Шміда. У нас ёсць прапанова да сацыял-дэмакратаў Германіі ўзяць сабе дадому па два, па тры, па пяць (мігрантаў – рэд.), калі мала месца ў іх у Бундэстагу, то хай бяруць сабе дадому, – сказаў сакратар РНБА.

Паводле яго слоў, “з якога перапуду” Украіна павінна браць да сябе мігрантаў, калі імі павінен займацца нямецкі бок.

– Вельмі дзіўна, калі немцы нам расказваюць, што нам з гэтай нагоды рабіць, – дадаў Данілаў.

Паводле СМІ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0033
З Ражством праваслаўных вернікаў!
Грамадства

З Ражством праваслаўных вернікаў!

7 студзеня 2020, 18:2229
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ  ГРАФІКА
літаратура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ ГРАФІКА

29 студзеня 2026, 22:5027
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0926
Далучайцеся да нас