Удзельнікамі новага раённага моладзевага праекта, героямі відэаролікаў, “Моладзевага бульвара” і “Адкрытага дыялогу” запрашаюць стаць лідскіх паэтаў, чальцоў літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лiдскай газеты”.
Завецца праект “І з “мышкай”, і з кніжкай” і рэалізуецца Лідскім раённым камітэтам ГА “БРСМ” сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, кіраваннем адукацыі райвыканкама, Лідскай раённай бібліятэкай імя Янкі Купалы і, вядома ж, літаратурным аб’яднаннем “Суквецце”.
– “І з “мышкай”, і з кніжкай” – гэта праект пра кнігі і пісьменнікаў, якія не ўваходзяць у школьную праграму, пра літаратуру, якая пішацца ў нас на вачах, – распавядае пра новы моладзевы праект першы сакратар Лідскага РК ГА “БРСМ” Вольга Міхаловіч. – Яе аўтары жывуць у нашым горадзе і цяпер, ходзяць з намі па адных вуліцах, чытаюць адны навіны, глядзяць адны фільмы. З імі можна сустрэцца і задаць любое пытанне. Праект закліканы спрыяць фармаванню чытацкай кампетэнцыі, развіццю чытацкай культуры, папулярызацыі кнігі і чытання сярод моладзі, узнікненню запатрабавання ў самаразвіцці і самаадукацыі пасродкам знаёмства з творчасцю сучасных лідскіх аўтараў. Праект рэалізуецца з кастрычніка 2021 гады па травень 2022 года, гэта значыць на працягу навучальнага года. Удзельнікі праекта – чальцы БРСМ, спецыялісты бібліятэчнай справы, жыхары горада, чальцы літаратурнага аб’яднання “Суквецце”.
Як адзначыла далей Вольга Уладзіміраўна, у рамках моладзевага праекта “І з “мышкай”, і з кніжкай” прадугледжаны такія формы працы, як конкурсы, акцыі, сустрэчы моладзі з лідскімі паэтамі, апытанне моладзі і інтэрпрэтацыя вынікаў, стварэнне відэаролікаў пра жыццё і творчасць паэтаў Лідчыны. Праект таксама складаецца з чытання вершаў паэтаў-землякоў, правядзення фотаконкурсу “Чытай усюды”. У рамках праекта кожная з першасных арганізацый БРСМ арганізуе для моладзі мерапрыемства ў адным з вышэйпералічаных фарматаў (на выбар). Мерапрыемства, па-за залежнасцю ад фармату, павінна праходзіць з удзелам паэтаў Лідчыны і журналістаў.
– У завяршэнне праекта, – кажа Вольга Міхаловіч, – будзе арганізаваны “Моладзевы літаратурны бульвар”, у праграме якога – інсталяцыі, гульні, квэсты, прэзентацыі. Вынікі праекта будуць падведзены ў траўні 2022 года ў рамках “Адкрытага дыялогу” з запрошанымі актывістамі праекта, паэтамі і журналістамі. У рамках завяршэння акцыі могуць быць прадугледжаны і іншыя тэматычныя мерапрыемствы. Па выніках праекта будзе выдадзены інфармацыйны буклет “#чытайліда”, у якім будзе адлюстравана праца кожнай першаснай арганізацыі ў рамках рэалізацыі праекта на працягу года. Кульмінацыяй праекта мае быць стварэнне моладзевага літаратурнага аб’яднання ў Лідскім каледжы.
Найболей актыўныя першасныя арганізацыі БРСМ будуць узнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі.
Сачыць за ходам праекта “І з “мышкай”, і з кніжкай” у сацыяльных сетках можна па хэштэгу #чытайліда.
Паводле lida news.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Бюро
Лідскага раённага камітэта
ГА “БРСМ” ад 16.04.2021 №1
Канцэпцыя раённага моладзевага праекта
“І з “мышкай”, і з кніжкай”
Лідскі раённы камітэт Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі, кіраваннем адукацыі, Дзяржаўнай установай культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”, літаратурным аб’яднаннем “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” праводзіць актыўную і рознапланавую працу па раскрыцці творчага патэнцыялу моладзі, садзейнічанні развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-ма-ральных каштоўнасцях беларускага народа.
“І з “мышкай”, і з кніжкай” – гэта праект пра кнігі і пісьменнікаў, якія на сённяшні дзень не ўваходзяць у школьную праграму. Пра літаратуру, якая пішацца ў нас на вачах. Яе аўтары жывуць у нашым горадзе і цяпер, ходзяць з намі па адных вуліцах, чытаюць адны навіны, глядзяць адны фільмы. З імі можна сустрэцца і задаць любыя пытанні.
Мэты і задачы праекта: спрыяць фармаванню чытацкай кампетэнцыі, папулярызацыі кнігі і чытання сярод моладзі, запатрабавання ў самаразвіцці і самааду-кацыі пасродкам знаёмства з творчасцю сучасных беларускіх аўтараў.
Перыяд рэалізацыі праекта: кастрычнік 2021 г. – травень 2022 г.
Удзельнікі праекта: чальцы ГА “БРСМ”, спецыялісты бібліятэчнай справы, жыхары горада, чальцы літаратурнага аб’яднання “Суквецце”.
Кірунак дзейнасці ў рамках моладзевага праекта:
– дзейнасць накіравана на развіццё чытацкай культуры.
Формы працы ў рамках сацыяльнага праекта:
– конкурсы,
– акцыі,
– сустрэчы з цікавымі людзьмі,
– апытанні моладзі і інтэрпрэтацыя вынікаў,
– стварэнне відэаролікаў пра жыццё і творчасці літаратараў Лідчыны.
Асноўная дзейнасць па праекце, праект складаецца з:
– сустрэчы моладзі з пісьменнікамі, чытання любімых вершаў паэтаў-землякоў пра прыгажосць малой радзімы;
– правядзення фотаконкурсу “Чытай усюды”;
– апытанняў моладзі і іх наступнай інтэрпрэтацыі і іншае.
Запланавана, што ў рамках праекта ўсе першасныя арганізацыі ГА “БРСМ” арганізуюць для моладзі мерапрыемствы ў адным з пералічаных фарматаў (на выбар). Мерапрыемствы (па-за залежнасцю ад фармату) павінна праходзіць з удзелам пісьменнікаў Лідскага раёна і журналістаў і быць прысвечана абмеркаванню навукова-асветніцкай дзейнасці.
У завяршэнне праекта будзе арганізаваны “Моладзевы літаратурны бульвар”, які аб’яднае ўсіх жыхароў горада. У праграме – інсталяцыі, незвычайныя літаратурныя гульні, квэсты, прэзентацыі.
Сачыць за ходам праекта ў сацыяльных сетках можна па хэштэгу: #чытайліда.
Падвядзенне вынікаў.
Вынікі праекта падводзяцца ў траўні 2022 года ў рамках “Адкрытага дыялогу” з запрошанымі актывістамі праекта, пісьменнікамі і навуковымі журналістамі. Таксама ў рамках завяршэння акцыі могуць быць прадугледжаны іншыя тэматычныя мерапрыемствы.
Па выніках праекта будзе выдадзены інфармацыйны буклет “#чытайліда”, у якім будзе адлюстравана праца кожнай першаснай арганізацыі ў рамках рэалізацыі праекта на працягу года.
Узнагароджанне.
Па выніках праекта найболей актыўныя першасныя арганізацыі ГА “БРСМ” будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі і граматамі. Узнагароджанне ажыццяўляецца за кошт пазабюджэтных сродкаў Лідскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, іншых паступленняў, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
УЗГОДНЕНА
Начальнік кіравання адукацыі
Лідскага раённага выканаўчага
камітэта В.З. Тарасюк.
УЗГОДНЕНА
Галоўны рэдактар дзяржаўнай
установы “Рэдакцыя “Лідская
газета” К.А. Серафіновіч.
УЗГОДНЕНА
Начальнік аддзела ідэалагічнай
работы і па справах моладзі
Лідскага раённага выканаўчага
камітэта І.Г. Рабец.
УЗГОДНЕНА
Дырэктар дзяржаўнай установы
культуры “Лідская раённая
бібліятэка імя Янкі Купалы”
А.М. Мартынаў.
УЗГОДНЕНА
Кіраўнік літаратурнага аб’яднання
“Суквецце” А.І. Мацулевіч.