Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Каляндарык-слоўнічак “Лёгкая мова”

Каляндарык-слоўнічак “Лёгкая мова”

16 лістапада 2021, 23:56 Мова 103
Каляндарык-слоўнічак “Лёгкая мова”

Да гэтага ў Беларусі выдаваўся толькі адзін беларускамоўны адрыўны каляндар “Родны край”. І ў кнігарнях Беларусі яго амаль не відаць сярод дзесяткаў расейскамоўных адрыўных календароў, якія надрукаваныя ў Маскве і ў Санкт-Пецярбургу. І гэта календары на самыя розныя тэмы: ад жаночых да аматараў рыбнай лоўлі. А ў Беларусі толькі адзін “Родны край”. І вось на днях у кнігарні рэспублікі быў завезены арыгінальны адрыўны каляровы каляндар “Лёгкая мова”. Гэта не проста каляндар, а каляндарык-слоўнічак. Падрыхтавала яго Яўгенія Дудзянкова. Каляндарык выйшаў з друку ў менскім выдавецтве “Данарыт”.

На 365 адрыўных лістках каляндарыка надрукавана новае беларускае слова, яго пераклад і малюнак. Каляндар выдадзены на якаснай паперы, са спецыяльнай падставачкай і ўпакоўкай. У камплекце таксама знаходзяцца два магніцікі для пры-мацавання на халадзільніку тых старонак, якія каму спадабаюцца.  Каляндарык-слоўнічак “Лёгкая мова” зроблены з густам, прыгожа і ад душы. Бяда толькі ў тым, што каштуе ён у крамах амаль 45 беларускіх рублёў. Тады, як усе расейскія і адрыўны каляндар “Родны край” каштуюць толькі 3-4 рублі.

Барыс Баль,

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Культура

Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

26 красавіка 2021, 23:0017
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4816
Далучайцеся да нас