Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ САБОРА НОВАПАКУТНІКАЎ І СПАВЯДАННІКАЎ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ МІТРАПАЛІТ ВЕНІЯМІН ЗДЗЕЙСНІЎ ЛІТУРГІЮ Ў КАФЕДРАЛЬНЫМ САБОРЫ ЎВАСКРЭСЕННЯ ХРЫСТОВА ГОРАДА БАРЫСАВА

У ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ САБОРА НОВАПАКУТНІКАЎ І СПАВЯДАННІКАЎ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ МІТРАПАЛІТ ВЕНІЯМІН ЗДЗЕЙСНІЎ ЛІТУРГІЮ Ў КАФЕДРАЛЬНЫМ САБОРЫ ЎВАСКРЭСЕННЯ ХРЫСТОВА ГОРАДА БАРЫСАВА

9 лістапада 2021, 21:46 Грамадства 15
У ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ САБОРА НОВАПАКУТНІКАЎ І СПАВЯДАННІКАЎ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ МІТРАПАЛІТ ВЕНІЯМІН ЗДЗЕЙСНІЎ ЛІТУРГІЮ Ў КАФЕДРАЛЬНЫМ САБОРЫ ЎВАСКРЭСЕННЯ ХРЫСТОВА ГОРАДА БАРЫСАВА

31 кастрычніка 2021 года, у Нядзелю 19-ю па Сёмусе, дзень памяці Сабора новапакутнікаў і спавяданнікаў Зямлі Беларускай, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, узначаліў Боскую літургію ў кафедральным саборы Уваскрэсення Хрыстова гарада Барысава ў суслужэнні клірыкаў сабора.

Дыяканскі чын здзейсніў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Менска протадыякан Уладзімір Назараў.

Набажэнсцкія спевы выканалі хор кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам рэгента Алы Кярко і дзіцячы хор пад кіраўніцтвам рэгента Ксеніі Качаноўскай.

За набажэнствам былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні пра дараванне міру беларускаму народу і пра спыненне распаўсюду шкоднаснай пошасці.

На памінальнай якценіі Патрыяршы Экзарх узнёс малітвы за ўсіх праваслаўных хрысціян, бязвінна багаборцамі забітых ці бязвінна прабывалых у зняволенні.

Па заканчэнні Літургіі была прачытана малітва і здзейснена слаўленне Сабора новапакутнікаў і спавяданнікаў зямлі Беларускай.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і вернікаў са словам навучання, павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастарскае дабраславенне.

Сайт БПЦ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас