Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Анхела Эспіноса Руіс пачынае выкладаць беларускую мову ў Варшаўскім універсітэце

Анхела Эспіноса Руіс пачынае выкладаць беларускую мову ў Варшаўскім універсітэце

19 кастрычніка 2021, 23:26 Мова, У свеце 41
Анхела Эспіноса Руіс пачынае выкладаць беларускую мову ў Варшаўскім універсітэце

Беларуская паэтка іспанскага паходжання Анхела Эспіноса Руіс з гэтага навучальнага года пачынае выкладаць беларускую мову ў Варшаўскім універсітэце. У 2019 годзе на філалагічным факультэце Універсітэта Камплутэнсэ ў Мадрыдзе яна абараніла доктарскую дысертацыю “Сімвалізм народнага паходжання ў прозе Яна Баршчэўскага і Густава Адольфа Бэкера”.

– Варшаўскі ўнівесітэт мне добра знаёмы, бо тут я скончыла беларускую філалогію, – адзначыла Анхела. – Сёлета я буду выкладаць беларускую мову ў Варшаўскім універсітэце на кафедры беларускай філалогіі. Кафедра, дарэчы, адзначае юбілей – сёлета ёй 65 гадоў. Я буду працаваць у кірунку літаратуразнаўства, але таксама будуць і заняткі беларускай мовай для пачаткоўцаў. Курс будзе па-ангельску, менавіта пра літаратуру як форму пратэсту. І можа быць факультатыўная іспанская мова ў другім семестры.

Анхела Эспіноса Руіс – аўтарка пяці зборнікаў вершаў. Зрабіла пераклад на іспанскую мову вершаў Максіма Багдановіча. Яна лаўрэатка прэміі імя Міхася Стральцова, адной з самых прэстыжных у Беларусі.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Культура

Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

26 красавіка 2021, 23:0017
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4816
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Далучайцеся да нас