Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Сацыял-дэмакраты з невялікай перавагай перамаглі на выбарах у нямецкі Бундэстаг

Навіны Германіі. Сацыял-дэмакраты з невялікай перавагай перамаглі на выбарах у нямецкі Бундэстаг

6 кастрычніка 2021, 23:16 У свеце 7
Навіны Германіі. Сацыял-дэмакраты з невялікай перавагай перамаглі на выбарах у нямецкі Бундэстаг

Паводле афіцыйных папярэдніх вынікаў, перамога на парламенцкіх выбарах дасталася СДПГ. Аднак гэта яшчэ не азначае, што менавіта яе прадстаўнік стане канцлерам – перавага над правацэнтрыстамі даволі нязначная.

Сацыял-дэмакраты набіраюць 25,7% галасоў. Блок правацэнтрыстаў ХДС/ХСС атрымлівае 24,1% галасоў. Гэтак вынікае з афіцыйных папярэдніх вынікаў, агучаных у ноч на 27 верасня на сайце старшыні федэральнай выбарчай камісіі.

Партыя “Саюз-90/Зялёныя” атрымала 14,8% галасоў, Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) – 11,5%, а правапапулісцкая “Альтэрнатыва для Германіі” – 10,3%.

Партыю “Левыя” падтрымалі 4,9% выбарнікаў. Такім чынам, яна не пераадолела бар’еру для праходжаньня ў Бундэстаг, аднак гэтая палітычная сіла зможа сфармаваць фракцыю ў парламенце, раз тры яе прадстаўнікі атрымалі прамыя мандаты ў Берліне і Ляйпцыгу.

 Абодва галоўныя прэтэндэнты на пасаду канцлера – Олаф Шольц (СДПГ) і Армін Лашэт (ХДС/ХСС) ужо заявілі пра гатоўнасць сфармаваць новы ўрад.

Кандыдатка ў канцлеры ад партыі “Саюз-90/Зялёныя” Анналена Бэрбак прызнала памылкі, якія не дазволілі партыі стаць вядучай палітычнай сілай, аднак яна лічыць, што “Зялёныя” “атрымалі ад выбарнікаў мандат на абнаўленне краіны”.

Выніковая яўка на выбарах у Германіі склала 76%, пра гэта сведчаць прагнозы апытання Infratest dimap, паведамляе Deutsche Welle.

 

Магчымыя кааліцыі.

Разглядаюць дзве магчымыя ўрадавыя кааліцыі: чорна-зялёна-жоўтую (ХДС/ХСС, Зялёныя, Свабодная дэмакратычная партыя) або чырвона-зялёна-жоўтую (СДПГ, Зялёныя, СвДП). Як ужо жартуюць у Германіі, караля робяць зялёныя і лібералы.

 

ПАПЯРЭДНІЯ ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ У БУНДЭСТАГ І ЗЯМЕЛЬНЫЯ ПАРЛАМЕНТЫ

ПАСЛЯ ПАДЛІКУ ГАЛАСОЎ У АКРУГАХ

 

   Партыя                     Працэнт галасоў                         Мандатаў

 

                                    2017                     2021                  2017                2021

 

ХДС/ХСС                         32,9    24,1               246  196

СДПГ                                20,5    25,7               153  206

Альтэрнатыва                   12,6  10,3                 94    83

СвДП                                 10,7    11,5                 80    92

Левая партыя                      9,2    4,9                 69    39

Зялёныя                              8,9     14,8                 67  118

Іншыя                                  5,0     8,7                      – 1 (SSW)

 

У Германіі змешаная выбарчая сістэма: дэпутатаў выбіраюць па партыйных спісах і ў акругах.

 

ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ У АКРУГАХ

СДПГ  – 123

ХДС – 95

ХСС (у Баварыі) – 45

Альтэрнатыва – 17

Зялёныя -16

Левыя – 3

 

Тлумачэнне. Левая партыя па партыйным спісе не адолела 5-працэнтны парог, аднак яна ўзяла тры мандаты ў акругах, і гэта дазваляе ёй атрымаць 39 крэслаў у Бундэстагу.

SSW, якая атрымала 1 мандат, – гэта Sudschleswigsche Verein (па-дацку: Sydslesvigsk Forening), Паўднёвашлезвігскае аб’яднанне, арганізацыя дацкай меншасці

 

Нямецкі гісторык Аляксандр Фрыдман аналізуе “прарасейскую” пазіцыю Берліна ў беларускім і ўкраінскім пытаннях і тлумачыць, чаму яна можна істо-тна змяніцца пасля выбрання новага ўрада

 

– У часы Меркель Германія набывала вагу ў Еўрасаюзе. І калі Брытанія пакінула Еўрасаюз, Германія і Францыя адназначна сталі асноўнымі краінамі Еўрасаюза, якія і вырашаюць яго замежную палітыку.

Другі момант – гэта эканамічнае супрацоўніцтва, цесныя эканамічныя сувязі Германіі з краінамі Усходняй Еўропы і постсавецкай прасторы.

 І яшчэ адзін важкі момант для нямецкай палітыкі – гістарычна-маральны. Усходняя Еўропа – менавіта тыя тэрыторыі, якія падчас Другой сусьветнай вайны знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй і дзе нацысты праводзілі сваю злачынную палітыку генацыду. Таму гістарычная адказнасць таксама ўплывае на нямецкую палітыку. Немцы, напрыклад, вельмі актыўна на ўзроўні дзяржавы і прыватных фондаў займаліся чарнобыльскай праблематыкай.

Меркель падчас свайго апошняга, развітальнага візіту ў Маскву падымала беларускае пытанне, але відавочна, што нічога не атрымалася. Меркель ці сённяшні лідэр хрысціянскіх дэмакратаў Армін Лашэт, ці лідар сацыял-дэмакратаў Улаф Шольц – гэта палітыкі сталага ўзросту, ім за 60, гэта людзі, якія “выраслі падчас “халоднай вайны””. Яны ўспрымаюць постсавецкую прастору як тэрыторыю, дзе ў Расіі асаблівыя інтарэсы, якія трэба ўлічваць.

Але ў наступным нямецкім урадзе, хутчэй за ўсё, міністэрства замежных справаў Германіі будзе ў руках партыі “Зялёныя”. І гэта ўжо зусім іншае стаўленне да беларускага і ўкраінскага пытання. Гэтай партыяй кіруюць больш маладыя людзі. Анналене Бэрбак, якая хутчэй за ўсё, атрымае пасаду міністра замежных справаў, трошкі за 40. Яны не глядзяць на Беларусь і Украіну як на натуральную зону інтарэсаў Расеі.

Мне думаецца, што калі наступны нямецкі ўрад будзе сфармаваны той кааліцыяй, пра якую мы гаварылі (сацыял-дэмакраты, лібэралы і “зялёныя”), то замежная палітыка Германіі істотна зменіцца. Яна будзе менш прагматычнай, каштоўнасці будуць адыгрываць большую ролю. Яны будуць больш рашуча патрабаваць вызвалення палітвязняў, больш жорсткіх санкцыяў (ужо патрабуюць). У пазіцыі лібералаў і “зялёных” шмат адрозненняў – але не ў беларускім пытанні.

Амаль усе партыі абыходзяць тэму ўцекачоў і тэму беларуска-польскай мяжы. Але калі выказваюцца, то там найперш ідзе крытыка Лукашэнкі за тое, што ён стварыў гэты крызіс і выкарыстоўвае мігрантаў…

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3124
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1420
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0320
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3418
Далучайцеся да нас