Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памяці Арнольда Міхневіча

Памяці Арнольда Міхневіча

14 верасня 2021, 18:57 Навука 35
Памяці Арнольда  Міхневіча

9 верасня 2021 года беларускі мовазнавец Арнольд Яфімавіч Міхневіч адзначыў бы 85-годдзе.  Навуковец скончыў Гомельскі педагагічны інстытут у 1958 годзе. З 1961 года працаваў у Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі. У 1977 годзе стаў доктарам філалагічных навук, а ў 1980-м прафесарам. З 1983 года працаваў у Інстытуце паліталогіі і сацыяльнага кіравання, з 1991 года – прарэктар і загадчык кафедры Менскага лінгвістычнага ўніверсітэта, З 1995 года працаваў у Беларускім Інстытуце праблем культуры (з 1998 года – рэктар), з 2000 г. адначасова загадваў кафедрай сучаснай беларускай мовы на філалагічным факультэце БДУ.

Даследаваў  пытанні граматыкі, лексікалогіі, этымалогіі беларускай мовы, культуры беларускай і рускай моў, супастаўленай  і сацыяльнай лінгвістыкі, рыторыкі і культуралогіі.

Навуковая грамадскасць ведае яго працы: “Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў беларускай мове (1965), “З гісторыі прамоўніцкага мастацтва” (1972),  “У глыб слова чалавечага” (1982) “Мова, якой няма” (1988) і інш.

Быў суаўтарам “Слоўніка славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі” (тамы 1-2, 1977-1979 гг.), “Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы” (1980), “Беларуска-рускага паралексічнага слоўніка-даведніка” (1985), “Англа – беларускага размоўніка” (1992), кніг  “Грамадазнаўства – мова палітыка” (1988) “Беларуская мова для тых, хто гаворыць па руску” (1990), “Культура мовы ў пытаннях і адказах” (1996), “Беларуская мова: Энцыклапедыя” (1994). За апошнюю атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі ў 1998 годзе.

Спадар Міхневіч памёр у Германіі ў 2020 годзе. Асабіста я ганаруся сваім знаёмствам з Арнольдам Яфімавічам. Я працаваў у Беларускім Інстытуце праблем культуры ў 1998-1999 годзе, калі рэктарам установы быў спадар  Арнольд Яфімавіч Міхневіч.  Гэта  быў вельмі  тактоўны, добрасумленны  і адукаваны кіраўнік.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст фрылансер,

падпісчык выдання.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас