Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“ЛІТФЭСТ ПА-ЛІДСКУ” ПРАЦЯГВАЕЦЦА!

“ЛІТФЭСТ ПА-ЛІДСКУ” ПРАЦЯГВАЕЦЦА!

17 жніўня 2021, 22:16 Культура 14
“ЛІТФЭСТ ПА-ЛІДСКУ” ПРАЦЯГВАЕЦЦА!

На календары нас сустракае апошні месяц лета, а на вуліцах г. Ліда жыхароў горада сустракае “Літфэст па-лідску” ад ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.

Ва ўтульнай альтанцы горада для дзяцей прайшло літаратурнае знаёмства “Што пачытаць у бібліятэцы?”, арганізаванае супрацоўнікамі філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка”. Хлопчыкам і дзяўчынкам распавялі пра тое, што ў дзіцячай бібліятэцы знаходзіцца вялікая разнастайнасць літаратуры на любы густ, гэта вершы, казкі і апавяданні, энцыклапедыі і даведнікі, часопісы пра жывёл, падарожжы і казачных герояў. Дзеці з вялікім задавальненнем пазнаёміліся і пачыталі прадстаўленыя выданні, а за круглым сталом адзін з адным абмеркавалі прачытаныя гісторыі, пачаўшы свой аповяд словамі “А мая гісторыя пра …”.

Праблема існавання бяздомных жывёл – адна з актуальных праблем сучаснасці – мае неспрыяльныя экалагічныя і сацыяльныя наступствы. Жывёлы з’яў-ляюцца разносчыкамі хвароб, узбуджальнікамі захворванняў. З бяздомнасцю неабходна змагацца, а не з жывёламі. Даносілі гэтую праблему бібліятэкары філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 2” дзецям на адной з гульнявых пляцовак падчас правядзення акцыі “Бяздомныя жывёлы просяць дапамогі”. Выхоўваць у дзецях пачуццё адказнасці і прыстойнасці дапамагло знаёмства з правіламі паводзін у час сустрэчы з жывёламі, раздача буклетаў. У акцыі ўзялі ўдзел малодшыя школьнікі, бо даносіць гэтую праблему трэба пачынаючы з малодшага пакалення.

Ужо традыцыйным стала наведванне бібліятэкарамі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 2” самых мужных і доблесных людзей нашага горада. На Лідскай выратавальнай станцыі ГАА ТВВОД (ОСВОД) супрацоўнікаў бібліятэкі сустрэлі ратавальнікі-вадалазы, матарыст, медсястра і матрос станцыі, і для кожнага бібліятэкары знайшлі найцікавейшыя перыядычныя выданні і літаратуру па інтарэсах.

Адпачывайце летам разам з нашымі бібліятэкамі!

Адпачывайце разам з “Літфэстам па-лідску”!

Кацярына Сандакова,

бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу

ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4730
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас