Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“ЛІТФЭСТ ПА-ЛІДСКУ”

“ЛІТФЭСТ ПА-ЛІДСКУ”

20 ліпеня 2021, 23:34 Культура 17
“ЛІТФЭСТ ПА-ЛІДСКУ”

1 ліпеня гарадскія бібліятэкі-філіялы ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” ладзілі для жыхароў горада сапраўднае кніжнае свята – “ЛІТФЭСТ ПА-ЛІДСКУ”.

З мэтай паказаць сувязь бібліятэкі і жыхароў горада Ліды працавалі інтэрактыўныя літаратурна-бібліятэчныя пляцоўкі ў дзіцячых садках, ва ўтульных скверах і дворыках мікрараёнаў, дзе госці з задавальненнем знаёміліся з лепшымі творамі беларускіх, рускіх і замежных пісьменнікаў. Тут таксама можна было: пагартаць часопісы – дзіцячыя, моладзевыя, забаўляльныя; пачытаць дзецям кніжкі; праявіць свае веды і эрудыцыю па гісторыі горада ў конкурсах і віктарынах; даведацца аб правілах карыстання бібліятэкай, а затым – стаць яе чытачом.

Філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 1” адправіўся ў ДУА “Яслі-сад № 23 г. Ліды”, каб правесці акустычныя чытанні для самых маленькіх жыхароў мікрараёна “Паўночны”.

Выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў у г. Лідзе наведалі book-пляцоўку, арганізаваную філіялам “Лідская гарадская бібліятэка № 4”.

Адну з самых незвычайных пляцовак арганізавалі ў мікрараёне “Раслякі” супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 2”. Бібліятэчны паштальён Печкін адправіўся ў паштовае аддзяленне “Белпошты”, каб прарэкламаваць самыя аператыўныя крыніцы атрымання інфармацыі – газеты і часопісы. Паштальён Печкін дапамог жыхарам мікрараёна разабрацца ў велізарным пераліку перыядычных выданняў, якія можна ўзяць у бібліятэцы або аформіць падпіску на пошце, і знайсці менавіта тое, што іх цікавіць.

Са светам загадкавага і цікавага, малавядомымі з’явамі прыроды, цікавымі фактамі з жыцця жывёл і раслін знаёмілі юных гасцей book-пляцоўкі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” ў мікрараёне “Слабада”.

Бібліятэкары філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” разам з дзецьмі з ДУА “Яслі-сад № 7 г. Ліды” адправіліся ў літаратурнае падарожжа, у гэтым ім дапамаглі кнігі пра жывёл і насякомых. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі скарбы – гэта размалёўкі і цукеркі, якія яны адшукалі дзякуючы сваім спазнанням навакольнага свету.

Адпачывайце летам разам з нашымі бібліятэкамі!

Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

Дар’я Марцінкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас