Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Каронавірус: Германія абагнала Брытанію па ліку прышчэпленых

Навіны Германіі. Каронавірус: Германія абагнала Брытанію па ліку прышчэпленых

7 ліпеня 2021, 07:41 У свеце 13
Навіны Германіі. Каронавірус: Германія абагнала Брытанію па ліку прышчэпленых

Па дадзеных Інстытута Роберта Коха, звыш 44 млн жыхароў ФРГ атрымалі як мінімум першую дозу вакцыны, а трохі больш за траціну насельніцтва лічыцца цалкам вакцынаваным.

 

У Германіі, дзе кампанія па вакцынацыі ад каронавіруса пачалася ў канцы снежня 2020 год, да суботы, 26 чэрвеня 2021 года, па дадзеных Інстытута імя Роберта Коха, 44,4 млн, ці 53,3 % жыхароў краіны атрымалі першую дозу вакцыны. Як паказаў на сваёй старонцы ў сацсетцы Twitter міністр аховы здароўя ФРГ Енс Шпан (Jens Spahn), такім чынам, па колькасці прышчэпленых Германія ў абсалютных лічбах упершыню абагнала Вялікабрытанію.

Да 26 чэрвеня 2021 года першую дозу вакцыны, па дадзеных брытанскага ўрада, атрымалі 44,08 млн жыхароў Злучанага Каралеўства (66,1% насельніцтва). Цалкам вакцынанымі ў Вялікабрытаніі лічацца 32,244 млн чалавек (48,4% насель-ніцтва). Для параўнання: у Германіі гэты паказчык складае 28,9 млн чалавек, ці 34,8% насельніцтва.

Па статыстыцы Інстытута імя Роберта Коха, максімальная доля  вакцынаваных першай дозай – у Брэмене (60,8% насельніцтва федэральнай зямлі). Акрамя Саксоніі, дзе першую прышчэпку атрымалі “толькі” 47,2% насельніцтва, усе федэральныя землі ўжо перасягнулі ў гэтай вобласці 50-адсоткавую мяжу. Найбольшая доля цалкам прышчэпленых пражывае ў зямлі Саар (41,1%), найменшая – у Брандэнбургу (32,2 %).  

Сёння ў Вялікабрытаніі працягвае распаўсюджвацца новы, больш заразны ў параўнанні з вядомымі раней “дэльта”-варыянт каронавіруса. Лік інфікаваных гэтай мутацыяй SARS-CoV-2 расце і ў Германіі.

DW.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0016
Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў
Грамадства

Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў

5 снежня 2018, 08:4315
Вырай «Вурая»
Грамадства

Вырай «Вурая»

9 лістапада 2018, 09:2215
Далучайцеся да нас