Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
БелАЗ паставіў тры 45-тонныя самазвалы ва Украіну

БелАЗ паставіў тры 45-тонныя самазвалы ва Украіну

20 мая 2021, 00:49 Навіны 8
БелАЗ паставіў тры 45-тонныя самазвалы ва Украіну

БелАЗ ажыццявіў пастаўку трох 45-тонных кар’ерных самазвалаў серыі 75473 на адрас Вольнагорскага горна-металургічнага камбіната (уваходзіць у склад АТ «Аб’яднаная горна-хімічная кампанія»), інфармуе прэс–служба кампаніі. Попыт на самазвалы ў класе грузапад’ёмнасці да 45 тон заўсёды высокі ў агульным рэйтынгу запытаў на прадукцыю ААТ «БелАЗ». Сучасны БелАЗ-75473 абсталяваны кандыцыянерам, бартавым кампутарам, сістэмай відэаагляду, аўтаматычнай сістэмай змазкі і карыстаецца вялікім попытам у прадпрыемстваў горна-металургічнай прамысловасці. На базе БелАЗ-7547 прадпрыемствам створаны новы кар’ерны самазвал БелАЗ-75476 на газавым паліве. Сёння машына праходзіць эксплуатацыйныя выпрабаванні ў кампаніі «Алроса» (Расея). Дзякуючы набыцці эфектыўных кар’ерных самазвалаў «БЕЛАЗ» Вольнагорскі горна-металургічны камбінат зможа нарасціць аб’ёмы вытворчасці і забяспечыць камфортныя, бяспечныя ўмовы працы сваім работнікам.

zviazda.by

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас