Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Перад выбарамі ў Германіі

Навіны Германіі. Перад выбарамі ў Германіі

11 мая 2021, 19:18 У свеце 11
Навіны Германіі. Перад выбарамі ў Германіі

Эпоха Ангелы Меркель падыходзіць да канца. Якіх змен у адносінах з Менскам можна чакаць ад наступнага канцлера?

Па апытаннях, партыя “зялёных” лідзіруе (26-28%), за ёй стаіць блок ХДС/ХСС Лашэта (21-22%) і толькі потым Шольц і СДПГ (13%).

Германія будзе выбіраць новы парламент і тым самым новага канцлера ўжо менш, чым праз пяць месяцаў, 26 верасня 2021 года. Дзейная частка ўрада Ангелы Меркель (Angela Merkel) сыходзіць – за яе месца разгарнулася барацьба, у якую ўступілі кандыдат ад партыі “Саюз-90″/”зялёныя” Анналена Бербок (Annalena Baerbock), Армін Лашэт (Armin Laschet) ад блока партый ХДС/ХСС і кандыдат нямецкіх сацыял-дэмакратаў, дзейны віца-канцлер Олаф Шольц (Olaf Scholz). Як можа змяніцца курс Берліна ў стаўленні да Менска ў выпадку абрання таго ці іншага кандыдата? DW вывучыла пазіцыі кандыдатаў на падставе іх публічных выказванняў.

Сацыял-дэмакрат Шольц публічна выказваўся пра Беларусь на хвалі пратэстаў апазіцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі ў жніўні 2020 года, заклікаўшы апошняга да адстаўкі і на-зваўшы яго “жудасным дыктатарам”.

Бербок з партыі “зялёных” таксама неаднаразова заклікала ЕС не забываць пра сітуацыю з правамі чалавека ў гэтай краіне. “Увага да барацьбы за волю апазіцыі ў Беларусі не павінна слабець”, – упэўнена Бербок.

На гэтым фоне кідаецца ў вочы “гучнае” маўчанне трэцяга кандыдата: Армін Лашэт публічна стараецца абыходзіць увагай сітуацыю ў Беларусі.

DW.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас