Home
Грамадства

35 гадоў Чарнобыльскай трагедыі

35 гадоў Чарнобыльскай трагедыі

Боль Чарнобыля

 

Чым гэты боль нясцерпны вымераць?

Ён не лягчэй за той – з вайны.

Ці можа край палескі вымерці

без аніякае віны?

Няўжо атрутны вецер выпетрыць

пачуцці нашы, мову, слых?

Няўжо не вернуцца дазіметры

да тых паказчыкаў – былых?

Няўжо абапал плыннай Прыпяці

лясы змарнеюць і палі?..

Усё стрываем, што ні прыйдзецца,

каб не застацца без зямлі;

каб жыта ў полі каласілася,

каб не радзеў лясоў гушчар,

каб над планетай не насілася

пагроза смерці ў плойме хмар;

каб катастрофа немагчымаю

была; каб матухна Зямля

не ўпала, стаўшы Хірасімаю,

счарнелым яблыкам з галля.

Артур Вольскі.

 

Горкая раса

           

Каравай расы палескай,

магілёўскае расы,

ў родным віцебскім падлеску

сінявокія пралескі

чуюць вашы галасы!

 

“Не забыць нам вас, не зблытаць, –

я з дасвецця адгукнусь, –

абдымай, Дняпро наш, Прыпяць,

колькі ж нам расы той выпіць,

каб жыла ты, Беларусь?!”

 

Узмацняйся ж, наша роднасць,

еднасць сілы і красы,

налівайся ж, наша годнасць,

як у полі каласы!

Уладзімір Барысенка.

Previous article Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Next article Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515