• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 20 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Анталогія беларускіх народных песняў з Лідчыны

Анталогія беларускіх народных песняў з Лідчыны

7 красавіка 2021, 00:33 Выданні 5
Анталогія беларускіх народных песняў з Лідчыны

17 сакавіка на паседжанні лідскага літаб’яднання “Суквецце” была прадстаўлена кніга “Закуй, закуй, зязюленька, рана… Анталогія беларускіх народных песняў. Сабрана Аленай Іваноўскай на Лідчыне ў 1905 – 1912 гадах”.

Укладальнік: Леанід Лаўрэш.

Рэдактар: Станіслаў Суднік.

Перакладчык тэкстаў Алены Іваноўскай з англійскай мовы: Мікола Бусел.

У кнігу ўвайшлі ноты і тэксты беларускіх народных песняў і танцаў, запісаных Аленай Іваноўскай у раёне Лябёдкі Лідскага павета ў 1905 – 1912 гг. і апублікаваных у Англіі ў 1914 і 1924 гг.

На вокладцы размешчаны фатаграфіі фальклорнага калектыва “Талер”, прадстаўленыя  Дзяржаўнай установай “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

 

Землі, па якіх цячэ рэчка Лебяда, як і ўся Лідчына, знаходзяцца на тэрыторыі колішняга яцвяжскага племені дайнава. Дайна па-яцвяжску – песня. Таму дайнаўцаў можна назваць песенным народам. Дык і не дзіва, што на Лідчыне спяваюць: усюды, многа і прыгожа. Па законе прыроды адходзяць пакаленні, узрастаюць новыя, адходзяць і песні. Клопат захаваць, запісаць гэтыя песні з’явіся яшчэ ў пачатку 19-га стагоддзя. Не будзем тут, аднак, імкнуцца пераказаць гісторыю беларускага фальклоразнаўства. Засяродзімся на Лідчыне.

У 1992 годзе ў Польшчы выйшла кніга Земавіта Фядэцкага з маёнтка Лебяда Лідскага павета “Цёплыя вечары ….. ды халодныя ранкі, czyli co spiewano w Fieliksowie”, у якую ўвайшлі беларускія народныя песні, запісаныя пераважна ў вёсцы Феліксава Лідскага раёна ў 1942-43 гадах. Кірылічная частка зборніка перавыдадзена ў Лідзе ў 2017 годзе. Доўгі час гэты зборнік лічыўся адзіным зборам лідскага песеннага фальклору, хаця вядома, што беларускія песні на Лідчыне запісваў і Уладзімір Урбановіч з в. Пудзіна тады Лідскага павета, але гэтыя запісы пакуль недаступныя.

У 2018 годзе падчас працы над дакументальнай аповесцю пра славутую сям’ю Іваноўскіх з Лябёдкі ўсё таго ж Лідскага павета лідскі пісьменнік Леанід Лаўрэш знайшоў інфармацыю пра тое, што Алена Іваноўская, сястра беларускага нацыянальнага дзеяча Вацлава Іваноўскага, выпускніца каледжа Нью-Нам Кембрыджскага ўніверсітэта ў перыяд недзе ад 1905 да 1912 года запісала ў ваколіцах Лябёдкі вялікую колькасць беларускіх народныя песняў. Дзве падборкі песняў Алена Іваноўская разам з сябрам па Кэмбрыджы Гуі Онславам апублікавала ў лонданскім часопісе “Folklore”. Яшчэ дзве публікацыі былі зроблены ў 1924 годзе з дапамогай жонкі Онслава Мюрыэл Уэлдэйл (Muriel Wheldale).

Леанід Лаўрэш знайшоў усе гэтыя публікацыі, расчытаў тэксты надрукаваныя лацінкай, перапісаў іх кірыліцай і падрыхтаваў да друку. Ён жа ўпершыню напісаў біяграфію Алены Іваноўскай, якая друкуецца ў гэтай кнізе.

Вялікія англамоўныя прадмовы да публікацый выдатна пераклаў на беларускую мову актывіст ТБМ і паліглот Мікола Бусел з Го-мельшчыны.

Важна было таксама паглядзець, наколькі карэлююцца зборы Іваноўскай і Фядэцкага, зробленыя ў адным павеце на берагах адной і той жа рэчкі Лебяды, але на адлегласці каля 30 км у прасторы і каля 30 гадоў у часе. Параўнальны аналіз двух збораў зрабіла метадыст Дзяржаўнай ўстановы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Ірына Струмскіс.

Так атрымаўся другі зборнік лідскага песеннага фальклору, а калі глядзець па часе запісу песняў і па часе публікацый у Англіі, то гэта, безумоўна, першы зборнік. І сёння мы дадаём яго да багатай фальклорнай спадчыны Лідчыны і ўсёй Беларусі.

Выданне ажыццёўлена сіламі рэдакцыі газеты “Наша слова”.

 

Магчыма, праз некаторы час Дзяржаўная ўстанова “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” падрыхтуе і правядзе прэзентацыю зборніка. А калі не атрымаецца, то пачакаем да фестывалю імя Земавіта Фядэцкага, які пройдзе летам у Феліксаве. Там песні са зборніка А. Іваноўскай прагучаць абавязкова.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?
Грамадства

FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?

18 ліпеня 2019, 22:0522
Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць
Грамадства

Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць

14 жніўня 2019, 15:1420
Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа
Грамадства

Дзеля здароўя цялеснага і духоўнага нашага народа

23 верасня 2020, 07:5719
Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!
Грамадства

Перспектывы і магчымасці для перакладчыкаў!

19 сакавіка 2021, 15:5519
Далучайцеся да нас