Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларускае слова на алтары навукі ён свята захоўваў

Беларускае слова на алтары навукі ён свята захоўваў

10 сакавіка 2021, 20:52 Грамадства, ТБМ 35
Беларускае слова на алтары навукі ён свята захоўваў

24 лютага ў менскай сядзібе ТБМ адбылася вечарына  памяці вядомага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара Леаніда  Міхайлавіча Лыча. Яна прайшла з пачуццём глыбокай пашаны да галоўнай справы жыцця слыннага навукоўца – захавання гістарычнай памяці народа і яго скарба – роднай мовы. Праваслаўныя святары айцец Вікенцій і айцец Сергій маліліся па-беларуску за спачын душы спадара Леаніда.

Мастак Алесь Цыркуноў арганізаваў невялікую выставу, на якой дэманстраваўся партрэт Л.М. Лыча, напісаны да яго 85-годдзя. З цёплымі ўспамінамі пра грамадскага дзеяча, калегу і сябра выступілі старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны Алена Анісім, доктар гістарычных навук, прафесар Эмануіл Рыгоравіч Іофэ, Алесь Цыркуноў, Ігар Карашчанка  і іншыя.

Адзін з самых аўтарытэтных гісторыкаў, Леанід Лыч займаў паслядоўную пазіцыю ў пытаннях нацыянальна-культурнага развіцця беларускага народа і абароны родный мовы.

Вельмі эрудыраваны, абазнаны ў розных галінах ведаў, ён вывучаў гісторыю развіцця чыгуначнага транспарту, міжнацыянальныя адносіны, праблемы развіцця беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыю ўніяцкай царквы, габрэйскую культуру і іншыя пытанні.

Будучы атэістам, тым не менш, ён глыбока даследваў гісторыю ўніяцкай царквы на Беларусі, бо лічыў уніяцтва канфесіяй, якая найбольш адпавядае нацыянальна-культурным традыцыям  і духоўным патрэбам беларускага народа.

Кожны з выступоўцаў узгадаў яркія эпізоды з жыцця прафесара  Л.М. Лыча, якія характэрызуюць яго як інтэлігентнага чалавека, гуманіста. Удзельнік многіх канферэнцый, аднойчы ён не пашкадаваў даць вялікую суму грошай у падтрымку маладому аспіранту за добры даклад, ён выдаваў кнігі за ўласны кошт, пералічваў частку пенсіі на падтрымку “Краяўзнаўчай газеты” і “Нашага слова”. Леанід Міхайлавіч спрыяў габрэйскай грамадзе ў здабыцці цікавых фактаў з жыцця габрэйскіх дзеячаў культуры і мастацтва на Беларусі і правядзенні навуковых мерапрыемстваў.

 Аксана Уладзіміраўна Содаль узгадала  эпізоды, калі Леанід Міхайлавіч наведваў сям’ю Содаляў  і спрыяў ва ўладкаванні побытавых пытанняў.

Надзея Якаўлеўна Малаковіч з вялікай павагай распавяла, як ён старанна даглядаў хворую жонку Ефрасінню Георгіеўну. Гэта быў светлы чалавек, прыгожы ўсім сваім абліччам, які аддана любіў Радзіму, служыў ёй, і быў верным свайму каханню. Вечная памяць пра прафесара Леаніда Лыча застанецца ў памяці народнай.

Эла Дзвінская, фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0020
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3818
Першы ў свеце беларускі "Буквар" вярнуўся  ў Вільню
Культура

Першы ў свеце беларускі "Буквар" вярнуўся ў Вільню

12 снежня 2018, 07:5517
Далучайцеся да нас