Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Міжнародны дзень роднай мовы ў Лідскім палацы культуры

Міжнародны дзень роднай мовы ў Лідскім палацы культуры

2 сакавіка 2021, 22:50 Культура, Мова 57
Міжнародны дзень роднай мовы ў Лідскім палацы культуры

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

 

Два дні ішлі мерапрыемствы ў Лідскім палацы культуры з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы.

 

19 лютага работнікі Палаца культуры горада Ліды пачалі працоўны дзень з акцыі “Вітаемся па беларуску” і гульнявой праграмы “Гульня слоў”.

Гэта стала арыгінальнай праверкай на веданне мовы! Пасля прывітання і пажадання добрага ранку, удзельнікам прапаноўвалася прадумаць новае слова на апошнюю літару, амаль як у гульні “Гарады”. З задавальненнем работнікі падтрымлівалі эстафету і будавалі ланцужок з беларускіх слоў.

Сапраўдным сюрпрызам стала смачная і духмяная бабка з бульбы са смятанай ад кіраўніка народнага тэатра гульні “100 сяброў” Ірыны Кузняцовай – ёй частаваліся ўсе гульцы. 

Дапоўніла і ўпрыгожыла мерапрыемства выстава-інсталяцыя аўтарскіх лялек “Лялька, як мова беларускага народа” ад аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

 

У 18.00 са словаў:

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –

Шэпт дубровы і пчаліны звон, –

Нам цябе ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён, –

пачаўся канцэрт да Дня роднай мовы.

Ужо многія гады ідуць тут канцэрты ў гонар роднай мовы. Кожны год нешта трохі замінае, але кожны год гэтыя канцэрты адбы-ваюцца і праходзяць на высокім мастацкім узроўні.

Распачала канцэрт вядоўца Тамара Зенюкевіч, якая некалі паспрыяла, каб у Лідзе прайшла Агульнанацыянальная дыктоўка ў першы раз.

Пачаўся канцэрт песняй “Спадчына” ў выкананні саліста гурта “Медуніца” Аляксея Міранюка. І пайшлі нумар за нумарам: ансамбль скрыпачоў “Славяначка” з салісткай Вольгай Пчыцкай, харэаграфічны калектыў “Чаравічкі”, хор ветэранаў “Майскія зоры”.

Выступілі паэтэса Ганна Рэлікоўская, салістка калектыва рэтра-песні “Мерыдыян”  Валянціна Гайдурава, спявачка і паэтэса  Людміла Краснадубская, кіраўнік народнага гурта “Прэмія” Віктар Лебядзевіч.

Пад цёплыя воплескі была прынятая гледачамі п’еса “Курачка і каласок” тэатра “Батлейка” Лідскага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Завяршыў канцэрт Славамір Шклёнік, саліст калектыва рэтра-песні “Мерыдыян” песняй “Мой родны кут”.

І ўсе 75 хвілін на адным дыханні. І ўсё па-беларуску.

І трэба ж так падгадаць што менавіта сёння Палац культуры г. Ліды ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры за шматгадовую творчую здейнасць па папулярызацыі нацыянальнай культуры.

У суботу 20 лютага ў рамках абласнога інфармацыйна-творчага праекта “Шосты школьны дзень” творчыя калектывы Палаца культуры горада Ліды прапанавалі шэраг мерапрыемстваў да Дня роднай мовы.

Спачатку і дзецям і дарослым прапанавалася прыняць удзел у інфармацыйна-гульнявой праграме “Пагуляем ў роднае слова” і майстар-класе “З добрымі думкамі” па вырабе лялек-абярэгаў. З задавальненнем наведвальнікі ўспаміналі беларускія словы і шылі маленькия паркалёвыя лялечкі.

 Потым на спектакль “Як казкі пераблыталіся” запрасіў  узорны тэатр “Какос”.

dav

Вясёлая і дынамічная пастаноўка на беларускай мове па матывах народных казак не пакінула абыякавымі і дзяцей, і дарослых. А фотасесія з галоўнымі героямі акзалася сапраўдным сюрпрызам для ўсіх.

 – Вельмі цікава і смешна! Касцюмы і дэкарацыі невера-годныя. Будзем і далей прыходзіць да вас у госц, – пракамен-ціравала спектакль адна з мам.

 Пасля спектакля хлопчыкаў і дзяўчынак запрасіла танца-вальна-забаўляльная праграма “Baby-dance”!

 

Музычна-тэматычная праграма “Жыве ў вяках беларускае слова” ў 15.00 у малой зале Палаца культуры стала працягам шэрагу мерапрыемстваў да Дня роднай мовы.

У мовы нашай мноства слоў

Крамяных, росных, васільковых

Ад мурагоў і ад лясоў,

Ад светлых высяў жаўруковых.

Журыцца ўмеюць і звінець,

Спяваць у шумным карагодзе.

Іх трэба сэрцам разумець

I выслухоўваць у народзе.

Удзельнікі музычна-эстраднага калектыву “Талісман”, эстраднай студыі “Акцэнт”, харэаграфічнага калектыву “Чаравічкі”, эстраднай студыі “Ліда-мюзікл” і народнага аматарскага аб’яднання “МузАльянс” прадставілі свае лепшыя творчыя нумары.

Шчырыя воплескі сталі лепшай узнагародай для артыстаў.

Інф. Палаца культуры.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4020
Далучайцеся да нас