Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Не стала таленавітага паэта Юры Карэйвы

Не стала таленавітага паэта Юры Карэйвы

16 лютага 2021, 09:13 Культура 56
Не стала таленавітага паэта Юры Карэйвы

Толькі цяпер з Ліды прыйшла сумная вестка – 5 студзеня не стала аднаго з таленавітых паэтаў Гарадзеншчыны Юры Карэйвы. Гэта Юра пісаў і пакінуў нам цудоўныя паэтычныя радкі:

Насустрач чорным сілам хіжым

Усе мы выйдзем, як адзін!

Вось толькі б выйсці,

Толькі б выжыць…

А там, нарэшце, –

Паглядзім!..

 

Юра Карэйва нарадзіўся 29 траўня 1961 года ў Лідзе. Закончыў СШ № 4 (1978 г.) і філалагічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1995 г.). Працаваў выкладчыкам у Гародні ў СШ № 26 і 18. Навучаўся пры касцёле Святога Духа ў Вільні, а потым вучыўся ў Маскве ў Сучасным Гуманітарным Універсітэце на юрыдычным факультэце. З вершамі Юра Карэйва выступаў у многіх рэспубліканскіх выданнях. Быў рэдактарам альманахаў “Ад лідскіх муроў” (№ 4, № 5). Аўтар зборнікаў вершаў “Краявід” і “З разбітае ліры”. Напісаны ім і не выдадзены сотні паэтычных твораў. Калі Юра Карэйва вучыўся ў Гарадзенскім універсітэце, ён быў адным з актыўных сяброў універсітэцкага літаб’яднання “Наднёманскія галасы”, яго вершы з задавальненнем друкавалі розныя беларускія выданні. Паэтычныя радкі паэта адрозніваліся ад іншых сваёй філасофічнай афарбоўкай і роздумам пра жыццё:

Гляньце ж, вы, –

              ад народзін да крыжа

Шлях ваш –

              церні ды ў цемры знічы…

Дык ці ж хочаце,

                          хто яшчэ выжыў

Заставацца навечна з нічым?..

Ю. Карэйву пахавалі ў Лідзе на гарадскіх могілках “Зосіна-2”.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Мне Мова – Божым Словам

Мне мова – Божым Словам,

мне слова мовы – Бог.

I нам ад духа злога

Яго наш Бог збярог.

 

Мне Слова – ад Скарыны,

ад слоў святых яго,

каб злыдні не скарылі,

не спламяніў агонь.

 

Таму яно – Святое.

Яго нам Бог слаў звыш.

Хто памятаў пра тое,

Той смела йшоў на крыж.

 

А хто зракаўся мовы,

Той кару ў тым знайшоў,

праклёнам пяруновым

даўно на дым сыйшоў.

 

Святое ж моцы Мовы

парушыць не змаглі.

Змагалі зноў і знову –

і ўстала з тла, з зямлі!

1 слова з тла паўсгала

і паміж нас жыло …

Ды зноў прыйшла навала

звясці Яго на тло.

 

Ізноў, мой Божа мілы,

ліхі прадажнік – хам

грукоча, што ёсць сілы,

ў Святое Мовы Храм.

 

Ён здзекуецца з Мовы,

Якое ў Ім служу,

ён прагне чорным словам спаганіць мне душу.

 

Не чуе просьб, ні грозьбаў,

што хмары шлюць з Нябёс. Зліюцца мае просьбы

з дажджом Хрыстовых Слёз!

 

Ён мне з пакутных Ранаў

дашле Свайго Святла!..

Я Словам на тыранаў

паўстану нават з тла!

Юра Карэйва.

15.06.98 г.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Культура

Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

26 красавіка 2021, 23:0017
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4816
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
Далучайцеся да нас