Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы

Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы

12 студзеня 2021, 19:03 Выданні 51
Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы

У Польшчы напярэдадні Новага 2021 года свет пабачыла ўнікальная кніга-альбом на польскай мове “Ваўкавыск – горад трох народаў”. Аўтары кнігі Мікола Быхаўцаў і Рэната Гаўрылік-Куклінская з Гданьска. Мікола Быхаўцаў жыве ў Ваўкавыску, ён вядомы на Гарадзеншчыне краязнавец і гісторык, які ўсё сваё свядомае жыццё даследуе Ваўкавышчыну. Мікола Быхаўцаў напісаў і выдаў шмат кніг на расейскай і беларускай мовах пра гісторыю Ваўкавыскай зямлі. Пра суаўтарку Рэнату Гаўрылік-Куклінскую Мікола Быхаўцаў сказаў так:

– Хоць Рэната Гаўрылік і нарадзілася ў Польшчы, але адчувае вялікую сувязь з радзімай бацькі з вёскай Цімахі, сваякі якога засталіся на Ваўкавышчыне і жывуць да сёняшняга часу. Многа разоў Рэната наведвала Ваўкавыск. Сумесная праца над кнігай-альбомам працягвалася больш за тры гады. У альбоме змешчаны як вядомыя фотаздымкі, так і шмат невядомых з гісторыі Ваўкавыска. Кнігу пакуль што набыць у Беларусі немагчыма. Калі атрымаю некалькі асобнікаў, то вышлю ў Нацыянальную бібліятэку ў Менск і падарую бібліятэцы Ваўкавыскага педагагічнага каледжа, дзе знаходзяцца ўсе мае кнігі.

Кніга атрымалася сапраўды ўнікальнай. Гэта ілюстраваная гістарычная аповесць пра жыццё беларусаў, палякаў і яўрэяў у Ваўкавыску да 1939 года.

Рэната Гаўрылік у прадмове да кнігі шчыра напісала пра краязнаўчую справу Міколы Быхаўцава, які вельмі шмат зрабіў для гісторыі Ваўкавыскага краю. І праца яго яшчэ па-сапраўднаму не ацэненая. Далей аўтарка адзначыла, што “сапраўдная катастрофа Ваўкавышчыны адбылася з пачаткам Другой сусветнай вайны. Няма доступу да дадзеных, якія паказалі б, колькі жыхароў Ваўкавыска і Ваўкавыскага павета былі знішчаны трыма дэпартацыямі ў Сібір. Няма яшчэ даследаванняў і дадзеных, колькі людзей выехала ў Польшчу з Ваўкавышчыны ў 1945-1958 гадах. Вядома толькі, што за перыяд 1946-1951 гг. з Ваўкавыска выехалі ў Польшчу 378 сем’яў, а ў 1945-1947 гадах з Ваўкавыскага павета пераехалі ў Польшчу 1907 чалавек”.

Сяргей Чыгрын, Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства
ТБМ

ТБМ 30 гадоў працуе і натхняе грамадства

10 ліпеня 2019, 16:2714
Далучайцеся да нас