• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 14 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
“Пакласці вышэй адзін камень на карысць Радзімы нашай…”

“Пакласці вышэй адзін камень на карысць Радзімы нашай…”

4 студзеня 2021, 23:51 Навука 3
“Пакласці вышэй адзін камень на карысць Радзімы нашай…”

У віры грамадска-палітычных падзей незаўважна мінулі ўгодкі знакавай постаці – Франца Савіча. Без перабольшвання будзе сказана, што гэта папярэднік Каліноўскага, а можа, ягоная асоба значна маштабней, як мысляра.

Франц (Францішак) Андрэевіч Савіч нарадзіўся ў 1815 годзе ў сям’і ўніяцкага святара, які меў пры-ход у вёсцы Вяляцічы, што на Пінш-чыне. Паспяхова скончыў Пінскае павятовае вучылішча і паступіў у Віленскую медыка-хірургічную акадэмію.

“З дзяцінства, колькі сябе памятаю, мае мары былі аб свабодзе, аб Радзіме. Усе мы іх мець павінны, бо атрымалі з малаком маці, бо песня, якую спявалі ля нашых калысак, так гучала, бо дзецям старыя пра гэта распавядалі…”, – з нататкаў дзеяча.

Савіча адрознівала не толькі цяга да ведаў, неардынарнасць мыслення, але і строгасць у паводзінах. Яму было агідна назіраць, як, здавалася б, будучыня нацыі – студэнты, марнуюць процьму часу на гулянкі і п’янкі. Ён катэгарычна асуджаў такія паводзіны: “Ці змяніўся дух моладзі … Сталі штодзённасцю п’янкі, гульні, распуста”. Студэнцтва для Франца праходзіць у пакутах. Ён задаецца глыбокімі пытаннямі і старанна шукае адказ, неабыякавы да лёсу Айчыны, якая запала ў “летаргічны сон” пад кайданамі дынастыі Раманавых: “Але што я магу дзеля маёй Радзімы зрабіць – сам без прытулку, без усялякай свабоды, ва ўбогім стане? Сэрца маё адказвала: Хрыстос не нарадзіўся ні на троне, ні ў палацы, а ў галечы, у стайні на сене, усё жыццё быў убогі, хоць панаваў і пануе на зямлі і на небе. І сказаў вучням сваім: “Хто хоча ісці за мной, няхай адрачэцца ад усяго, возьме крыж свой і ідзе за мной”. Такія думкі пераканалі мяне, што, маючы моцную волю, я магу быць карысны братам і пакласці вышэй адзін камень на карысць Радзімы нашай…”. Такі лёс мысляра – блукаць у пустыні пытанняў і знайсці крыніцу адказу. Знайдзі тую формулу, той сэнс, які б дапамагаў яго суайчыннікам мацавацца і не задавацца, ісці наперад і не спыняцца ў сваім развіцці. 

“Увесь час я працаваў над сабой, чэрпаў навуку з кніжак і жыцця, казаў сам сабе не аднойчы: маючы душу і свабоду, ад Бога дадзеную, ніяк яе змяніць нельга, бо гэта б супярэчыла дасканаласці Стваральніка, Святой кнізе…”.

У 1836 годзе Савіч разам з паплечнікамі стварыў “Дэмакратычнае таварыства”.  Авангард падпольнай арганізацыі складалі студэнты, каля 60 чалавек. Таварыства распаў-сюджвала дзейнасць далёка па-за Вільняй, філіі меліся на Гарадзеншчыне і Меншчыне, для камунікацыі выкарыстоўваліся псеўданімы і паролі. Дзякуючы развіццю сеткі структур, колькасць чальцоў “Дэмакратычнага таварыства” неўзабаве дасягнула сотняў. Яны ставілі за мэту барацьбу з беззаконнем, дапамогу бяздольным, выхаванне ў моладзі высокіх маральных прынцыпаў. Выступалі за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. Франц Савіч, акрамя функцый старшыні таварыства, выконваў таксама абавязкі скарбніка і сакратара, напісаў статут арганізацыі – “Прынцыпы дэмакратызму”. Дакумент прадугледжваў дасягненне сацыяльнай справядлівасці, павагі сярод народаў, тале-рантнасці, развіццё інстытута правоў чалавека. Рэалізоўваць ідэі планавалася рэвалюцыйным шляхам. Акрамя статута, арганізацыя брала на ўзбраенне пракламацыі, што пісаў Савіч, сярод якіх: “Заўвагі аб маральнай вайне народа з дэспатызмам або, якое наша становішча, і што ў наш час рабіць людзям сумленным”. (…) “Бу-дзем гартаваць дух, працаваць да канца жыцця! Хто ведае, дзе і як прызначана нам памерці? Магчыма, не адзін з нас памрэ ад рукі ката! Але хай і смерць яго будзе працягам барацьбы за свабоду! І з вышыні шыбеніцы, як з вышыні трона, павінен заклікаць: паўстаньце, народы! Паўстаньце ў імя растаптаных правоў чалавека! Вось кароткі нарыс барацьбы, якую вядзе Еўропа і якую трэба нам весці з дэспатызмам … Ведаем, што велізарныя будынкі будаваліся з малых цаглін, няхай жа кожны з нас падрыхтуе сваю цагліну і пакладзе яе на сваё месца, не пытаючыся пра заканчэнне справы. Бяздзейныя людзі, людзі слабадушныя, у апраўданне бяздзейнасці кажуць, што ім няма чаго рабіць… – урывак з пракламацыі. Для дасягнення поспеху ў рэалізацыі задач і падрыхтоўкі вызваленчага паўстання “Дэмакратычнае таварыства” мела партнёрскія сувязі з шэрагам падпольных арганізацый: “Садружнасць польскага народа” Шымона Канарскага, аргані-зацыя Брынко і Навіцкага ў Гарадзенскай губерні, “Жаночы саюз” на Валыні. Усе яны імкнуліся вярнуць страчаныя свабоды пасля падзелу Рэчы Паспалітай. Расейская ўлада рабіла ўсё, каб больш не дапусціць паўтарэння падзей 1830-1831 гадоў. Пасля першага вызвольнага паўстання народаў былой Рэчы Паспалістай махавік рэпрэсій набіраў абароты. Русіфікацыя, павялічыўся кантынгент расейскіх войскаў, вялася барацьба з усім нацыянальным. Пад удар царызму патрапілі яркія прадстаўнікі інтэлігенцыі, рамеснікі і шляхта. Ліквідавалі Віленскі ўніверсітэт, забаранілі ўніяцтва ды адмянілі Статут ВКЛ. Улетку 1838 года дзейнасць “Дэмакратычнага таварыства” была згорнута, некаторых актывістаў высачылі, частка з’ехала ў эміграцыю альбо ўглыб Расейскай імперыі, каб згубіцца на яе бязмежных прасторах. Савіч трапіў у няволю, дзе вытрымаў чарговае выпрабаванне. У вязніцы яго замардавалі настолькі, што гатовы быў прыняць цяжкі грэх – самагубства. Савіча катавалі да самага прысуду, які вынеслі ў лютым 1839 года. Доўгія месяцы карнікі спрабавалі выбіць яўкі і паролі, каб выявіць усё падполле, але не атрымалася. Дапытваў мысляра князь Трубяцкі, у метадах не саромеўся: “… цягаў за валасы, біў кулаком у твар, валіў на падлогу, таптаў і мясіў нагамі, пакуль я не сыходзіў крывёю”. Нягледзячы на катаванні, Савіч разгледзеў сутнасць князя-ката: “Быў гэта чалавек нізкі, худы, чорны, з набеглымі крывёю вочкамі, вераломны, хітры; ён то, як ліс, то зноў, як сабака, кусае; з чорнай душою, а сумленне яшчэ больш чорнае, без літасці, з сэрцам, у якім ніякіх шляхетных пачуццяў ніколі не было”. Па выніку суда Савіча саслалі жаўнерам на Каўказ. Ён неаднаразова ўцякаў. Аднойчы інсцэніраваў самагубства, але быў злоўлены і два гады прасядзеў у турме, пасля яго зноў адправілі ў войска. Увесну 1844 года зрабіў чарговую спробу ўцёкаў, і яна аказалася паспяховай. З чарнігаўскага батальёна ўнутранай аховы, дзе служыў памочнікам фельчара, рухаўся да мяжы. Паплечнікі вырабілі і перадалі яму падробленыя дакументы. Пакінуць Украіну так і не змог. У 1845 годзе Франц Савіч вывіхнуў нагу і вырашыў затрымацца ў бліжэйшым мястэчку, якім аказаўся Янушполь (цяпер гэта ў Жытомірскай вобласці Украіны). Тады ў ваколіцах Янушполя панавала эпідэмія халеры. Савіч, як лекар па адукацыі, пачаў дапамагаць людзям і сам стаў ахвярай хваробы. Незадоўга да смерці паспеў перадаць паплечнікам мемуары.

Пятро Савіч,

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць
Грамадства

Бітва на Ворскле: як Літва хацела Русь аб’яднаць

14 жніўня 2019, 15:1423
FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?
Грамадства

FaceApp састарыла 150 мільёнаў твараў па ўсім свеце. Чым гэта небяспечна?

18 ліпеня 2019, 22:0523
Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа
Выданні

Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа

21 лютага 2019, 11:0822
Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску
ТБМ

Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску

23 сакавіка 2020, 23:1220
Далучайцеся да нас