Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Каментар: Германія стаіць перад вялікімі зменамі

Навіны Германіі. Каментар: Германія стаіць перад вялікімі зменамі

8 снежня 2020, 19:30 У свеце 20
Навіны Германіі. Каментар: Германія стаіць перад вялікімі зменамі

Адстаўка Андрэа Налес робіць больш рэальнай верагоднасць датэрміновых выбараў – і тым самым канец эпохі Меркель. Але партыям “вялікай кааліцыі” варта сцерагчыся паспешных рашэнняў, лічыць галоўны рэдактар DW Інэс Поль.

 

 Вынікі выбараў у Еўрапарламент, якія адбыліся тыднем раней, выклікалі ў Германіі палітычны землятрус, спусташальны эфект якога выразна стаў бачны цяпер. Заява кіраўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Андрэа Налес пра сыход са сваіх пастоў з’яўляецца значна большым, чым унутрапартыйная праблема нямецкіх сацыял-дэмакратаў. Гэта адначасова знак стану, у якім знаходзяцца СДПГ і ХДС. Дзве буйныя партыі, якія з моманту заснавання Федэратыўнай рэспублікі напераменку ў розных кааліцыях знаходзіліся ва ўлады і вызначалі, хто стане федэральным канцлерам.

На дадзены момант у абедзвух адсутнічае стабільнасць – як у праграмах, так і ў кадравым складзе – неабходная для таго, каб несці сапраўдную адказнасць лідарства.

 

Слабасць новага лідара ХДС

Пачнём з ХДС: з тых часоў як Ангела Меркель (Angela Merkel) пакінула пост старшыні партыі – пайсці на гэта яе вымусілі дрэнныя вынікі ХДС на зямельных выбарах – унутры-партыйную барацьбу розных крылаў больш немагчыма кантраляваць. Новая лідар партыі і патэнцыйная пераемніца Меркель уяўляе сабою больш чым няўдалую постаць. Спробы Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр (Annegret Kramp-Karrenbauer) падчас кампаніі выбараў Еўрапарламент зблізіцца з правым крылом кансерватыўнага блока ХДС/ХСС не прынеслі партыі ніякай карысці. Хутчэй наадварот.

Яшчэ больш сур’ёзным аказаўся правал, які яна выклікала сваёй крытыкай у адрас аднаго YouTube-блогера. Яе заклікі да больш строгага рэгулявання інтэрнэту былі спробай праявіць цвёрдасць, але яе крытыка выклікала эфект бумеранга, ад цвёрдага ўдару якога пацярпела не толькі Крамп-Карэнбаўэр, але і ўся партыя. ХДС цяпер выглядае старой, патрапанай – як заўгодна, але толькі не як партыя, якая бадзёра глядзіць у будучыню.

 

СДПГ – у пошуках свайго месца

Для СДПГ сітуацыя яшчэ больш складаная. Вось ужо шэсць гадоў партыя з’яўляецца малодшым партнёрам у “вялікай кааліцыі”, але не змагла супрацьпаставіць майстэрскім дзеянням канцлера свае ўласныя. Ці ідзе гаворка пра мінімальную заработную плату ці догляд дзяцей – практычна ва ўсіх рэформах, ініцыяваных СДПГ, палітычную выгаду на свой рахунак заўсёды запісвала Ангела Меркель. Сацыял-дэмакратам трэба было адказаць на фундаментальную праблему пошуку месца ў палітычным ландшафце Германіі ва ўмовах, калі ХДС забрала ў СДПГ іх класічныя тэмы. Але іх адказ складаўся не ў праграмных зменах, а ва ўнутраных звадах.

Зараз лідар сацыял-дэмакратаў пакідае ўсе свае пасты. Гэта робіць магчымым усё. СДПГ  звалілася гэтак глыбока, што шматлікія галасы проста заклікаюць скончыць з кашмарам пад назвай “вялікая кааліцыя”. Усё роўна, якім коштам.

 

Не прымаць паспешных рашэнняў

Але гэта, аднак, небяспечна. Што калі сёлета сапраўды мелі быць бы датэрміновыя выбары ў бундэстаг? Ні ў СДПГ, ні ў партый блока ХДС/ХСС няма пераканаўчых лідараў. Ні ў адной з партый няма праграмы, якая змяшчае адказы на актуальныя пытанні немак і немцаў. Абарона клімату – толькі адзін з падобных пытанняў, хоць у дадзены момант пра яго кажуць гучней за ўсё.

Вядома, Германія цвёрда стаіць на дэмакратычнай аснове. Небяспека таго, што правыя папулісты ат-рымаюць урадавую большасць, не існавала б нават у выпадку датэрмі-новых выбараў. Гэта добрыя навіны з Германіі ў гэтыя неспакойныя часы.

 

Роля Германіі ў свеце

У святле значнасці Германіі ў сучасным свеце недапушчальна, каб унутрапартыйныя звады і інтрыгі вызначалі падзеі хуткіх дзён. І СДПГ, і ХДС не варта спяшацца. Рашэнне павінна быць не паспешлівым, а добра прадуманым. У сярэднетэрміновай перспектыве Германія застанецца палітычна стабільнай і прадказальнай для міжнародных партнёраў, калі цяперашнія палітычныя дзеячы задумаюцца пра будучыню, а не пра захаванне ўлады ў сучаснасці.

Аўтар: Інэс Поль,

галоўны рэдактар DW.

 

Каментар выяўляе асабістае меркаванне аўтара. Яно можа не супадаць з меркаваннем Deutsche Welle ў цэлым.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Культура

Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

26 красавіка 2021, 23:0017
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
Далучайцеся да нас