Нямецкі фальклор – гэта народная традыцыя, якая складалася ў Германіі на працягу многіх стагоддзяў. Ён мае шмат агульных рыс са скандынаўскім фальклорам і ангельскім фальклорам з-за іх паходжання з агульнай германскай міфалогіі. Ён адлюстроўвае аналагічнае спалучэнне ўплываў: дахрысціянскі пантэон і іншыя істоты, эквівалентныя істотам у скандынаўскай міфалогіі; магічныя персанажы (часам вядомыя дахрысціянскія), злучаныя з хрысціянскімі святамі, і розныя рэгіянальныя “характэрныя” гісторыі. Як і ў Скандынавіі, калі вера ў старых богаў знікла, захаваліся рэшткі міфаў: Хольда – “звышнатуральная” заступніца прадзення; Ларэлея – небяспечная Rhine, сірэна, вядомая з літаратуры 19 – га стагоддзя; дух Берхта (таксама вядомы як Перхта); Weisse Frauen – водны дух, які абараняе дзяцей; Doppelgаnger – звышнатуральныя істоты, здольныя быць падобнымі па вонкавым выглядзе на адпаведных асобаў; Wild Hunt (у нямец-кім фальклоры папярэджвае старых, Сумленны Экарт, які папярэджвае іншых пра свой падыход); волат Рубецаль; легенды падменышаў і многія іншыя агульныя сутнасці, такія як эльф, гном, кобальд і эрлкінг. Папулярны фальклор уключае Крампуса і Кнехта Рупрахта, грубага кампаньёна Санта-Клаўса; Lutzelfrau – Ведзьма-юла, якая мусіць быць супакоена невялікімі падарункамі; Osterhase (Велікодны заяц – арыгінальны Велікодны заяц) і Вальпургіева ноч – вясновае свята, якое паходзіць з паганскіх звычаяў.
Фальклор персанажаў складаецца з гісторыі пра пацукалова з Гамлена, Хрышчонага ба-цьку смерці, героя-ашуканца ЦіляУленшпігеля, брэменскіх музыкаў і Фаўста. Дакументаванне і захаванне фальклору ў дзяржавах, якія фармальна аб’ядналіся ў Германію ў 1871 годзе, першапачаткова заахвочваліся ў 18-19 стагоддзях. Яшчэ ў 1851 годзе аўтар Бернхард Баадэр апублікавала зборнік фальклорных даследаванняў, атрыманых шляхам вуснай гісторыі, пад назвай “Volkssagen aus dem Lande Baden und den angrenzenden Gegenden”. Саксонскі аўтар Іяган Карл Аўгуст Музеўс быў другім раннім калектарам. Далейшаму развіццю даследаванняў спрыяў прускі паэт і філосаф Іяган Готфрыд фон Гердар. Яго вера ў ролю фальклору ў этнічным нацыяналізме – фальклоры Германіі як нацыі, а не разрозненых нямецкамоўных народаў – натхніла братоў Грым, Гётэ і ін-шых. Напрыклад, элементы фальклору, такія як “Рэйнскія дзяўчаты” і ” Гісторыя хлопчыка, які пайшоў вучыцца страху” Грым, сталі часткай зыходнага матэрыялу для опе-рнага цыклу Рыхарда Вагнера “Пярсцёнкі нібялунгаў”. Некаторыя з твораў Вашынгтона Ірвінга – асабліва “Рып ван Вінкль” і “Легенда пра Сонную Лагчыну” – заснаваны на нямецкіх казках. У Германіі нацыяналістычны аспект атрымаў далейшае развіццё ў эпоху нацыянал-сацыялізму. Фальклорныя даследаванні, Volkskunde, выкарыстоўваліся ў якасці палітычнай прылады для пошуку традыцыйных звычаяў у падтрымку ідэі гістарычнай пераемнасці з германскай культурай. Асобна падкрэсліваўся антысеміцкі фальклор, такі як легенда пра крывавы паклёп.
У немцаў, як і ў кожнага народа, ёсць свае песні. Але калі шатландцы ці італьянцы без цяжкасці падхопліваюць чарговы куплет, то папрасі немца праспяваць што-небудзь народнае – яго ледзь хопіць на прыпеў.
Зрэшты, у нямецкай народнай песні – усё жыццё наперадзе. І пацверджанне таму – дакументальны фільм “Sound of Heimat” (“Гучанне Радзімы”), стваральнікі якога “раскапалі” ў Германіі вакальны фальклор, які не сорамна спяваць ні са сцэны, ні ў вясёлай кампаніі.
З пазіцыі аўтсайдара
На пошукі сапраўды народнай нямецкай музыкі рэжысёры фільма Арнэ Біркеншток (Arne Birkenstock) і Ян Тэнгелер (Jan Tengeler) адправілі замежніка. Лепш і прыдумаць было нельга! Погляд збоку заўсёды дазваляе ўбачыць у штодзённым новае. Таму і ўпаў выбар на рудавалосага новазеландца шатландскіх каранёў. Хейдн Чысхольм у Германіі не першы год, сваёй другой радзі-май лічыць Кёльн, да таго ж сам – музыка, вядомы ў джазавых колах, і прытым музыка вандроўны, які аб’ехаў увесь свет у пошуках музычнай экзотыкі.
Яго вандроўка па Германіі пачынаецца ў Кёльне, у піўной “Белая бузіна”, дзе па выходных збіраюцца ўсе ахвотнікі паўдзельнічаць у калектыўных спевах на “кёльнскі” манер. Чаму спяваюць? Ды таму, што хочацца зносінаў: локаць патрабуе блізкасці з падобным да сябе, і пад звон піўных шкляначак лёгка і радасна раскрываецца нямецкая душа ў яе “рэйнскай” варыяцыі. Нават да болю знаёмыя карнавальныя матывы гучаць па-новаму, калі іх зацягваюць людзі не таму, што прыйшоў час блазнерства, а таму, што песня, як вядома, будаваць і жыць дапамагае.
Але Кёльн – гэта толькі прадчуванне таго, што называецца “гучаннем Радзімы”. Хейдн адпраўляецца ў шлях. Першы прыпынак – горы, радзіма самага вядомага нямецкага напеву: “Йодл – ай – іі – уу”. Пад кіраўніцтвам вясёлай вядоўцы, а семінар прахо-дзіць пад акампанемент ветру на альпійскай сенажаці, наш гід з Новай Зеландыі перамыкае галасавыя рэгістры, але з нязвычкі жудасна фальшывіць. Зрэшты, і ў яго атрымліваецца і нямецкі “йодль”, і нават шатландская мелодыя на альпійскі манер.
Фальклорны андэграўнд
Спусціўшыся з гор, фільм адпраўляецца ў баварскі Бамберг. І ў гэтым горадзе шматвяковых традыцый выяўляецца зусім нечаканы андэграўнд: нямецкія народныя мелодыі ў аранжыроўцы панк-калектываў, якія запальваюць не горш, чым аматары балканскага поп-фолка. Такое паказаць не сорамна і заморскаму гос-цю, які прывык думаць, што ня-мецкая народная песня – гэта пры-крыя шлягеры ў выкананні “вясёлых музыкаў” з “народных хіт-парадаў”, якімі частуе публіку ня-мецкае тэлебачанне на працягу апошніх 30 гадоў.
Пакуль падлеткі клубяцца пад “фальклор”, іх бацькі аддаюцца эйфарыі калектыўнага спеву ў Рудольштадце, дзе фільм робіць наступны прыпынак. На іспанскі манер перакручваючы нямецкую лексіку, з юным запалам у вачах і стары і малады дружна спяваюць “сэксапільныя народныя песні” пра Марыю і яе гарачых палюбоўнікаў. Хто б мог падумаць, што і гэта таксама – нямецкі фальклор!
Наш праваднік апыняецца ў кампаніі сясцёр па прозвішчы Вэл (Well), якія спяваюць на баварскім дыялекце смешныя куплеты, якіх не пачуеш з тэлевізійнай эстрады. Амаль “Pussy Riot”, толькі старэйшыя.
Вечныя тэмы, новыя рытмы
Народная песня ніколі не састарэе, разважае ўслых дырыжор аднаго з найвядомейшых хораў Германіі – Gewandhauschor – з Лейпцыга, дзе новазеландзец праводзіць частку сваёй вандроўкі па Германіі. Каханне, смерць, растанне, – усё гэта ўніверсаль-ныя тэмы, пра гэта спявае і нямецкая душа. Разамлеўшы ад пачутага, Хейдн робіць прывал ля трох дубоў і падбірае на саксафоне шчымлівую для сэрца мелодыю.
Музычная сцежка прыводзіць турыста ў Рудныя горы, што на мяжы з Чэхіяй. Там вандроўніка сустракае Рудзі Фодаль (Rudi Vodel), бандэяніст. Ён праводзіць госця па майстэрні, дзе вырабляюць інструменты, якія надаюць аргентынскаму танга яго характэрнае гучанне, і госць дзівуецца, што гэтую разнавіднасць гармоні-кі вынайшлі ў Германіі. Так, смяецца Рудзі, аргентынцы на інструменце толькі граюць. Не да смеху Рудзі Фодалю было ў часы ГДР, дзе цэнзура забараняла нямецкія песні, калі ў іх згадвалася імя караля і іншая “ненарматыўная” лексіка. Зжыць да канца фальклор цэнзуры не ўдалося. А Рудзі Фодаль ратуе яго ад забыцця.
У новы “прыкід” апранаюць фальклор кёльнскія рэперы і непараўнальная Бобо, голас якой гучыць на адным з альбомаў групы Rammstein. Пад прэпараванае піяніна, скрыгат металічных трубак і шолах ударных уласнага вынаходства нават знаёмыя на слых нямецкія песні гучаць як хіты альтэрнатыўнай рок-музыкі. Ад марацкіх балад у выкананні сівавалосага капітана з Фленсбурга цяплее на сэрца, як ад добрага рому. Дык чаму ж бянтэжацца немцы, калі іх просяць праспяваць што-небудзь народнае?
Адказ прадказальны, як змена дня і ночы: імідж фальклору, як і многага іншага, сапсавалі, вядома ж, нацысты ў “трэцім рэйху”. У фільме былы вязень канцлагера Уладзіслаў Каждон распавядае, як зняволеных прымушалі спяваць нямецкія песні, а калі за калючы дрот вярталі ўцекача, то спяваць даводзілася “Усе птушачкі зноў на месцы”.
Час адмые ўедлівую карычневую пляму на нямецкім фальклоры. А немцы, як аказалася, зусім не развучыліся спяваць. Напачатку фільма “The Sound of Heimat” кіраўнік хору з Лейпцыга, звяртаючыся ў камеру, кажа: “Спявайце з намі!” Хто б мог падумаць, што ўсяго праз гадзіну гэтага пышнага роўд-муві нават у чалавека безгалосага з’явіцца зверскі апетыт на нямецкі фальклор!
Realfict.