Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ПЕРАЧЫТВАЮЧЫ ЖЫЛКУ: ПРЫСВЯЧЭННЕ МАЦІ

ПЕРАЧЫТВАЮЧЫ ЖЫЛКУ: ПРЫСВЯЧЭННЕ МАЦІ

10 лістапада 2020, 12:18 Культура 53
ПЕРАЧЫТВАЮЧЫ ЖЫЛКУ: ПРЫСВЯЧЭННЕ МАЦІ

Не кожнае жанчыне Бог дае

Свайму  народу нарадзіць Паэта…

                                                               Віктар Шніп. “Беларускі пантэон”.

 

Кажуць, пра маці можна гаварыць бясконца. І гэта несумненна так! Што датычыць паэ-тычных твораў, то будзе праўдзівым адзначыць, што амаль кожны паэт прысвяціў гэтаму светламу  вобразу самыя шчырыя і  цёплыя радкі.  Думаю, пагодзіцеся і з такім назіраннем, што вершаў пра маці ў творчай спадчыне нашых  паэтаў няшмат, адзін-два. Яны  падобныя да слова  “люблю”. Калі яго паўтараць на кожным кроку, з дня ў дзень – яно здрабнее, абясцэніцца, страціць сваю значнасць і велічнасць. Паэтычнае прызнанне маці – своеасаблівы момант шчырасці, момант ісціны; да яго трэба саспець душой, дарасці сыноўняй ці даччыной удзячнасцю. І ў кож-нага на тое свой час, свае жыццёвыя абставіны.

Для Уладзіміра Жылкі, паэта-земляка, чый юбілей адзначаем сёлета, гэта быў 1925 год. Верш-прысвячэнне “Маёй маці” ён напісаў у Чэхіі, калі вучыўся там ва ўніверсітэце, гуртаваў пражскіх беларусаў вакол часопіса “Перавясла”, змагаўся з цяжкай хваробай, што адольвала мацней і мацней.  Ростань высвечвала галоўнае, абвастрала пачуцці.

Маё сэрца поўна любасці

Да радзімае мае.

Паміж тлумам у загубнасці

Песні помняцца твае.

Таццяна Ануфрыеўна, ма-ці паэта, па ўспамінах Івана Ільіча Абрамовіча, ураджэнца Мака-шоў, з якім пашчасціла гутарыць яшчэ ў 1996 годзе, была жанчынай вельмі прыгожай, далікатнага абыходжання, мела пяшчотны го-лас, прыгожа спявала. Вытанча-насць, далікатнасць матулі Уладзі-мір Жылка падкрэсліў, параўнаў-шы яе з “бярозкай з тонкім вец-цейкам”. Не прамінуў паэт ус-помніць і паўсядзённую працу ў полі на жніве, за прасніцай у за-вейны зімовы вечар. Але ён не аб-мяжоўваецца гэтымі, прывыч-нымі для вершаў пра маці дэталямі побыту і жаночай працы. Маці –  першая настаўніца, што з калыскі дае свайму дзіцяці ўрокі роднай мовы, роднай песні. Яна тая яркая зорка, што пазначае шлях з чуж-біны дадому. А калі праводзіць у далёкую дарогу, дае наказ:

Не запамятай ніколі,

Будзеш бедны ці багат,

Нашай долі і нядолі,

Нашых пожняў, нашых хат.

Давялося жанчыне разам з нашай краінай многа зведаць-перажыць: жыццёвую неўладка-ванасць, шматлікія пераезды з месца на месца, бежанства, рэпрэсіі ў дачыненні да сваіх сыноў, заўчасную смерць самага таленавітага з іх, клопат пра асірацелую ўнучку.

Верш “Маёй маці” напоўнены матывамі ростані і чакання, бо яны як найлепш нагадваюць нам аб спрадвечнай мацярынскай долі – гадаваць і праводзіць, чакаць і спадзявацца. Таму такі сугучны ён думкам і пачуццям многіх з нас, асабліва ў гэтыя дні, калі ўшаноўваем мы жанчыну-маці, калі  чытаем светлыя вершы ў Ноч расстраляных паэтаў, калі запальваем свечкі на Дзяды, калі столькі трывогі бачым ў вачах сённяшніх матуль. 

Наталля Плакса.

Нясвіж.

На здымках:

  1. Маці паэта (фота з края-знаўчага архіва аўтара);
  2. У познія гады жыцця: Таццяна Ануфрыеўна з роднымі (фота з архіва краязнаўца Аляк-сандра Абрамовіча).

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4020
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас