Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Адбылася прэзентацыя кніг Эдуарда Акуліна

Адбылася прэзентацыя кніг Эдуарда Акуліна

26 кастрычніка 2020, 21:37 Выданні 81
Адбылася прэзентацыя кніг Эдуарда Акуліна

27 творчых лёсаў пад адной вокладкай з рэдкімі фотаздымкамі (Ніл Гілевіч, Леанід Дайнека, Таццяна Беланогая, Алесь Камоцкі, Рыгор Сітніца, Алесь Бяляцкі, Наста Кудасава ды іншыя) – у новай кнізе паэта, барда, галоўнага рэдактара часопіса “Верасень” Эдуарда Акуліна ” Падзяліцца поўняй” знайшлі сваіх чытачоў на III фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” падчас прэзентацыі 16 кастрычніка ў менскім Палацы Мастацтваў.

На сустрэчы выступіў адзін з герояў выдання – вядомы беларускі бард, кіраўнік Народнага гурта “Пліса” Кастусь Герашчанка. Ён праспяваў сваю даўнюю песню “Фея восень”, а таксама выканаў новы твор – песню” Краіна мая” на словы Эдуарда Акуліна.

Адначасова была прадстаўлена і яшчэ адна кніга паэзіі “Плашчаніца”, змест якой склалі вершы духоўнага гучання. Адметнасць гэтага выдання ў тым, што – гэта кніга-білінгва, якая сталася вынікам міжнароднага мастацкага праекта пад аўтарствам бялградскага мастака Міколы Шындзіка. 12 вершаў Эдуарда Акуліна ў перакладзе прафесара славістыкі Міадрага Сібіновіча на сербскую мову ілюстраваны карцінамі і інсталяцыямі 12 сербскіх мастакоў. Кніга па праву лічыцца ўнікальнай, бо такога мастацкага праекта яшчэ не было ў гісторыі беларускай літаратуры. Выдавец кніг Уладзімір Сіўчыкаў падтрымаў выступам свайго калегу і аўтара.

Эла Оліна.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас