• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 13 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Пасля размовы – за справу

Пасля размовы – за справу

13 кастрычніка 2020, 14:35 Грамадства, ТБМ 3
Пасля размовы – за справу

Раніцай, раніцай…

Рана-раненька. Ледзь сонца ўзыдзе…

Я збіраўся надзець ( бо інакш саграшу я)

Белавымытую, як на свята кашулю,

Як на свята, скаромна паснедаць з сям’ёй,

І паехаць ў поле з лубянай-сяўнёй.

 

Але раніцы не было.

Але сонца ў той дзень для мяне не ўзышло.

Не сыпнуў я зярнят у раллю –

                                        не даждаўся я свята:

Вораг кулямі густа сыпнуў з аўтамата…

Ніл Гілевіч “Але раніцы не было”.

 

Чарговая краязнаўчая сустрэча адбылася ў аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту. Нагадаю, што нашы наведвальнікі неаднойчы адпраўляліся ў вандроўкі па Нясвіжчыне, каб на свае вочы пабачыць помнікі прыроды, гістарычныя мясціны, хрысціянскія храмы і даўнія сядзібы, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі – адным словам, пашырыць веды пра свой край.

На гэты раз тэмай сустрэчы была трагічная падзея ва ўрочышчы Гайкі, што датуецца 8 жніўня 1942 года. Сваімі краязнаўчымі напрацоўкамі дзялілася  аўтар  радыёвыпускаў “Хвілінкі  нясвіжазнаўства”, старшыня раённай арганізацыі ТБМ Наталля Плакса. А збіраліся яны на працягу больш як трыццаці гадоў. Яшчэ ў 1989 годзе са сваімі вучнямі ажыццявіла яна краязнаўчую экспедыцыю ў вёску Еськавічы, што бліз тых, сумна ўзгаданых Гайкоў. Вынікам пошуку стаў унікальны фоназапіс  успамінаў жыхара гэтай вёскі, які на свае вочы ад пачатку да канца бачыў тую трагедыю – расстрэл фашыстамі больш васьмідзесяці мірных жыхароў Нясвіжчыны. Праз некалькі гадоў тыя запісы дапоўніліся новымі, ад Ядвігі Саенкі, муж якой прыняў у Гайках пакутную смерць. На мітынгу да 50-годдзя трагедыі – новыя звесткі, ад Тадэвуша Грыгеля і Яніны Ялтыковай. Для пана Тадэвуша брацкая магіла ў Гайках – гэта магіла яго бацькі, а для пані Яніны – гарадзейскага ксяндза Юзафа Гагалінскага, што быў для яе як другі бацька. Як адзначыла Наталля Плакса, гэтыя матэрыялы напаўнялі школьны гістарычна-краязнаўчы музей, створаны з ініцыятывы і стараннямі Нілы Бруй. Да пошуку, экскурсійнай і дабрачыннай дзейнасці далучыліся вучні і настаўнікі, найперш Станіслава Вальчык і Лілея Гаціла.

Удзельнікі сустрэчы дзяліліся сваім досведам пра Гайкі. У прыватнасці, успомнілі добрым словам колішняга старшыню мясцовага калгаса. Менавіта ён першапачаткова парупіўся пра агароджу і  крыж на гайкоўскай магіле.

Наталля Васільеўна прапанавала наведвальнікам нашага аддзялення далучыцца да пошуку: калі не адкрываць новыя імёны, то болей даведацца пра людзей, імёны якіх  ёсць у  кнізе  “Памяць” ды выгравіраваны на помніку. Хто яны? За што трапілі ў чорны фашысцкі спіс? І тады верагодная яшчэ адна сустрэча, калі кожны падзеліцца вынікамі сваіх пошукаў-роспытаў. Бо не ўсё сцёрта часам: перадаецца, жыве памяць і пра подзвіг народа, і пра злачынствы перад народам.

Дамовіліся яшчэ абавязкова паехаць ў Гайкі, каб пад Дзяды прыбраць святую мясціну, далучыцца да гайкоўскіх валанцёраў-дабрачынцаў.

Задуманае здзейснілі, далёка не адкладваючы, 22 верасня. Дзень выдаўся ціхі і сонечны. Ён як найлепш наводзіў на думкі пра тое, як важна берагчы мір на сваёй зямлі.

Наталля Дзігмунтовіч. Нясвіж.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа
Выданні

Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа

21 лютага 2019, 11:0823
Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску
ТБМ

Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску

23 сакавіка 2020, 23:1220
На перапахаванні паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні будуць надпісы па–беларуску
Грамадства

На перапахаванні паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні будуць надпісы па–беларуску

13 жніўня 2019, 16:2120
У Пінску калядавалі, нягледзячы на пандэмію
Грамадства

У Пінску калядавалі, нягледзячы на пандэмію

19 студзеня 2021, 17:3419
Далучайцеся да нас