• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 21 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Талака ў Погірах

Талака ў Погірах

7 ліпеня 2020, 12:32 ТБМ 3
Талака ў Погірах

9 чэрвеня 2020 года споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння нашага знакамітага земляка, доктара філасофіі, літаратуразнаўца, гармадска-палітычнага дзеяча Заходняй Беларусі Ігната Сымонавіча Дварчаніна, помнік якому ўпрыгожвае цэнтральную плошчу нашага Дзятлава. Яшчэ ў студзені Дзятлаўскай раённай арганізацыяй ТБМ сумесна з ідэалагічным аддзелам райвыканкама быў складзены план святкавання гэтага юбілею. Меркавалася правесці навукова-практычную канферэнцыю з запрашэннем вучоных з Акадэміі навук Бедарусі, мясцовых краязнаўцаў, настаўнікаў, вучняў старэйшых класаў, супрацоўнікаў бібліятэк і ўсіх зацікаўленых асоб. На радзіме Ігната Дварчаніна, у вёсцы Погіры і ў горадзе Дзятлаве, каля помніка рыхтавалі мітынгі з выступленнем самадзейных артыстаў, у тым ліку і погірскага народнага гурта, прамовы паэтаў і пісьменнікаў, конкурсы на лепшую дэкламацыю вершаў Ігната Дварчаніна, паэтаў з суседняй вёскі Зачэпічы і беларускіх класікаў. Бяда-пандэмія, якая звалілася нечакана, сарвала нашы планы.

Актывісты ТБМ у гэтых умовах прынялі рашэнне сумесна з кампаніяй “Зробім лепш – 2020” надаць больш прывабны выгляд сядзібе ў вёсцы Погіры, на якой калісьці стаяла родная хата нашага вядомага земляка, пазначаная сёння мемарыяльнай дошкай. Трэба адзначыць, што цяперашняя гаспадыня гэтай хаты Надзея Лукашык – жанчына творчая, акуратная. Адна, без мужа, падтрымлівае ўзорны парадак. Сама і пакосіць, і пафарбуе, і пакапае, і кветкі пасадзіць, і дапаможа старэйшым за яе аднавяскоўцам.

  Але каб у раёне з’явіўся яшчэ адзін лакальны турыстычны маршрут, мы вырашылі каля хаты ўсталяваць памятны камень, пасадзіць кветкі і дэкаратыўныя кустарнікі, паставіць лаву для наведвальнікаў, а на шашы – адмысловы турыстычны ўказальнік. Сярод вучняў і аматараў паэзіі Дзятлаўскага раёна ТБМ сумесна з раённай бібліятэкай аб’явілі ў відэафармаце конкурс на лепшую дэкламацыю вершаў беларускіх паэтаў (відэаролікі дасылаць на электронны адрас: cbs@tut.by). Спяшайцеся паўдзельнічаць. Тэмін – да 15 ліпеня 2020 года. Пераможцаў і прызёраў чакаюць каштоўныя прызы.

  Каб не парушаць правілы паводзін падчас пандэміі, на грамадскую працу выязджаем невялікімі групамі на 3-5 чалавек. На сёння зрабілі нямала: пафарбавалі вароты, залілі фундаменты пад камень і лаўку, пасадзілі хосты, туі, заказаны выраб шыльды-ўказальніка. Запрашаем усіх, хто хоча чым-небудзь дапамагчы, далучацца да нас.

smart

smart

 А 3 ліпеня, падчас святкавання Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя ўтварэння Дзятлаўскага раёна, з 16 да 18 гадзін на пляцоўцы каля Дзятлаўскага музея будзе праводзіцца конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных Дзятлаўшчыне, Беларусі, яе вядомым людзям, прыродзе роднага краю. Любы ахвочы можа прачытаць верш у рэальным фармаце.

Даведкі па тэлефоне: 8-029-906-40-97; 21-3-41 (музей).

Валерый Петрыкевіч,

краязнавец, старшыня

раённай арганізацыі ТБМ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы
Выданні

Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы

12 студзеня 2021, 19:0320
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5219
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
60 беларускамоўных хітоў сучаснасці — суб'ектыўны спіс TuzinFM і Letapis.by
Грамадства

60 беларускамоўных хітоў сучаснасці — суб'ектыўны спіс TuzinFM і Letapis.by

30 лістапада 2018, 14:2217
Далучайцеся да нас