Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшаў “Верасень” № 22!

Выйшаў “Верасень” № 22!

17 чэрвеня 2020, 22:59 Выданні, Навіны 36
Выйшаў “Верасень” № 22!

Дарагія сябры, шаноўныя аўтары і чытачы! Рады паведаміць!

Выйшаў з друку чарговы, 22 па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.

Паэзія ў выданні прадстаўлена вершамі Мілады Паўлавай, Вікторыі Смолкі, Кацярыны Массэ, Кацярыны Ваданосавай, Міколы Кандратава, Тамары Аўсяннікавай і Эдуарда Акуліна. Раздзел “Проза” складаюць апавяданні Уладзіміра Шыпілы, Сяргея Белаяра, Зміцера Дзядзенкі, Лявона Валасюка, Паўла Ляхновіча і Вінцэся Мудрова.

У раздзеле “Пераклады” друкуюцца вершы ўкраінскіх паэтаў Русланы Мельнічук і Міхайлы Сідаржэўскага. Раздзел “Крытыка” пачынаецца артыкулам Сяргея Панізьніка “Хамутоў не зналі коні продкаў”, прысвечаным 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча. Аб  волі і нядолі, аб шчасці і горы, аб палітыцы і літаратуры – гутарка Эдуарда Акуліна з пяціразовым намінантам на Нобелеўскую прэмію міру Алесем Бяляцкім. Пра жыццёвыя перапетыі землякоў – нататкі з новай кнігі “Антанёва” друкуе Ала Петрушкевіч. Пра вытокі беларускай народнай і бардаўскай песні разважае ў гутарцы з “Вераснем” вядомы бард, кіраўнік Народнага гурта “Пліса” Кастусь Герашчанка. “Пра лёс беларуса, які нікога не баяўся” – аднайменны артыкул Сяргея Чыгрына. “Пра неба Шагала… Пра ўлюбёныя колеры і ўлюбёныя гарады… Пра вечнае і чалавечнае” дзеліцца сваімі думкамі выбітны віцебскі мастак Эдвард Галустаў. Працягвае знаёміць чытачоў з народнымі  шэдэўрамі Веткаўшчыны паэт і фалькларыст Генадзь Лапацін. Аналізуе літаратурныя і фізіялагічныя адметнасці новай кнігі Уладзіміра Сіўчыкава “Пацалаваць Фідэля” Васіль Жуковіч. Памяці Эдуарда Дубянецкага прысвечана публікацыя “Беларускі паэтычны акіян”. Заканчваецца часопіс рэцэнзіяй Анатоля Трафімчыка на кнігу Людмілы Шчэрбы “Я пакідаю сонца тут…”

Мастацкае афармленне і вокладку нумара падрыхтавала Валерыя Праслава. Ілюстрацыі Эдварда Галустава.

Пытайце “Верасень” № 22 на сядзібе ТБМ (Румянцава, 13). Чытайце “Верасень” на сайце: Kamunikat.org. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@ gmail.com.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5447
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

31 ліпеня 2020, 19:5417
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Далучайцеся да нас