З нагоды выдання: Барыс, С. В. Гонар і слава Беларусі / Сымон Барыс. – Мінск, 2020. – 804 с. [24 л.] іл.
Паважаныя сябры! З вялікай радасцю жадаю паведаміць чытачам, што ў красавіку выйшла вельмі ўнікальнае выданне – сапраўдная энцыклапедыя беларуса і кніга, вартая таго, каб стаць падарункам гасцям нашай краіны – “Гонар і слава Беларусі”. Без перабольшвання можна сказаць, што аўтар зрабіў тытанічную працу, якая, часам не пад сілу цэлым інстытутам ці аўтарскім калектывам. Тут прадстаўлена найшырачайшая, даведачная, дакладная інфармацыя з усіх бакоў мінулага і сучаснасці нашай краіны. Тут чытачы даведаюцца: хто, што, калі, дзе, як, чаму?… у нас самыя-самыя, чым і кім можна сапраўды ганарыцца. Тысячы асобаў і аб’ектаў: гісторыі, культуры, навукі, прыроды, тых, хто калі-небудзь праславіў нашую краіну, самыя-самыя вядомыя, значныя падзеі. І ўсё ў 8-мі раздзелах на 800-х старонках (“Краіна маляўнічай прыроды і развітай гаспадаркі”, “Беларускай дзяржаўнасці – 1000 гадоў”, “Змаганне за волю і незалежнасць сваёй краіны”, “Пра самае, самае…” (цуды, рэкорды…), “Пераможцы конкурсаў і спаборніцтваў”, “Мова і культура – аснова беларускай нацыі”, “Яны праславіліся ў свеце”, “Беларусь – турыстычная краіна”, а дадаткі, дзе ёсць і касмічныя прышэльцы і магдэбургскае права…: усё гэта само за сябе гаворыць)! Нідзе вы ў адным месцы такой дакладнай, разнастайнай і новай інфармацыі не знойдзеце! На якое б пытанне не жадалі адказаць: пачынаючы ад беларускіх вучоных-першапраходцаў, ваеначальнікаў і касманаўтаў, заканчваючы цудамі прыроды, гаспадаркі і культуры. Кожны беларус і патрыёт, які жадае ведаць сваю краіну павінен мець гэтую кнігу як настольную на кожны дзень! А кожная бібліятэка, як публічная, так і школьная, павінна яе мець у сябе. Гэта вялікая ўдача беларусаў! І я вельмі рады, што таксама, хоць крышачку, але спрычыніўся да стварэнне гэтай кнігі.
Каб даць некаторае ўяўленне пра выданне, у сваю чаргу, прапануем невялічкі матэрыял – урывак з гэтага выдання – пра братоў-асветнікаў – унікальную культурную з’яву нашага народа.
Валерый Варганаў,
настаўнік-метадыст ДУА “Ворнаўская сярэдняя школа Кармянскага раёна” Гомельскай вобласці, адзін з рэцэнзентаў выдання.
Сымон Барыс
Браты-асветнікі – наш нацыянальны гонар
За апошнія два стагоддзі ў гісторыі Беларусі некалькі братоў з розных родаў пакінулі значны след. Лічу, што кожны настаўнік гісторыі і беларускай мовы і літаратуры павінен ведаць іх прозвішчы і тое, што яны зрабілі для Радзімы. Яны вядомы не толькі як навукоўцы, дзеячы культуры, але і як грамадскія дзеячы. На жаль, лёсы братоў Цвікевічаў, Лёсікаў і Луцкевічаў незайдросныя, бо яны пацярпелі за грамадскую дзейнасць і беларусазнаўства, сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Запомніце іх прозвішчы і імёны.
Басалыгі Дзмітрый (1884, в. Варкавічы Слуцкага р-на – 1969, г. Масква) і Канстанцін (1887, в. Варкавічы Слуцкага р-на – 1963) Мікалаевічы.
Басалыгі Уладзімір (н. 1940, г. Слуцк) і Міхаіл (н. 1942, г. Слуцк) Самойлавічы.
Гарэцкія Гаўрыла (1900, в. Багацькаўка Мсціслаўскага р-на – 1988), Максім (1893, в. Багацькаўка Мсціслаўскага р-на – 1938) Іванавічы.
Гілевічы Ніл (1931, в. Слабада Лагойскага р-на – 2016, г. Мінск) і Мікола Гіль (н. 1936) Сымонавічы.
Грыцкевічы Анатоль (1929, Мінск – 2015, Мінск) і Валянцін (1933, Мінск – 2013, Санкт-Пецярбург) Пятровічы.
Ельскія Міхаіл (1831, в. Дудзічы Пухавіцкага р-на – 1904) і Аляксандр 1834, в. Дудзічы Пухавіцкага р-на – 1916) Карлавічы.
Каліноўскія Віктар Отан (1833, в. Мастаўляны Гродзенскага пав., цяпер Беласточчына, Польшча – 1862, ф. Якушоўка, каля Свіслачы) і Кастусь Вінцэнт (1838, Мастаўляны – 1864, г. Вільня) Сымонавічы.
Ластоўскія Вацлаў (1883, засц. Калеснікаў, цяпер Глыбоцкі р-н – 1938) і Гладкі-Ластоўскі Юстын (Юрый, каля 1870 – пасля 1931) Юстынавічы.
Лёсікі Язэп (Іосіф, 1883, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на – 1940, Саратаў) і Антон (1872, в. Мікалаеўшчына – 1949, в. Міка-лаеўшчына) Юр’евічы.
Луцкевічы Іван (Янка, 1881, г. Шаўляй, Літва – 1919) і Антон 1884, г. Шаўляй – 1946?) Іванавічы.
Лычы Лявон (н. 1929, мяст. Магільнае Уздзенскага р-на) і Генадзь (н. 1935, мяст. Магільнае Уздзенскага р-на) Міхайлавічы.
Міцкевічы Кастусь (1882, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на – 1956) і Міхась (1897, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на – 1991) Міхайлавічы – гэта Якуб Колас і Антось Галіна.
Сачанкі Барыс (1936, в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на – 1995, г. Мінск), Іван (н. 1938, в. Вялікі Бор Хойніцкага раёна) і Алесь (н.1940, в. Вялікі Бор) Іванавічы.
Станкевічы Адам (06.01. 1892, в. Арляняты Смаргонскага р-на – 29.11.1949, г. Тайшэт, Іркуцкая вобл.) і Ян (Янка, 26.11.1891, в. Арляняты Смаргонскага р-на – 16.08.1976, Хотарн, ЗША) – стрыечныя браты.
Тышкевічы Канстанцін (1806, мяст. Лагойск – 1868) і Яўстах (Ястафій, 1814, мяст. Лагойск – 1873) Піевічы.
Хлябцэвічы Яўген (1884, мяст. Жыровічы Слонімскага пав. – 1955, г. Масква), Уладзімір (1894, мяст. Жыровічы Слонімскага пав. – 1917, г. Петраград) Іванавічы.
Ходзькі Аляксандр (1804, мяст. Крывічы Вілейскага пав. – 1891), Міхал (1808, мяст. Крывічы Вілейскага пав. – 1879) Янавічы.
Цвікевічы Аляксандр (1888, г. Брэст – 1937) і Іван (1891, Брэст – 1938) Іванавічы.
Ціхановічы Валянцін (28. 08.1909, г. Вільня – 25.08.1978) і Яўген (1911, ст. Джусалы, Казахстан – 2005, г. Мінск) Мікалаевічы. Яго сын – мастак Генрых Яўгенавіч Ціхановіч (н. 1937, г. Мінск).
Янушкевічы Адольф Міхал Валяр’ян Юліян (1803, г. Нясвіж – 1857, в. Дзягільна Дзяржынскага р-на) і Яўстаф (1805, в. Прусы Салігорскага р-на – 1874) Міхайлавічы.
Янушкевічы Фелікс (н. 1954, мяст. Ракаў Валожынскага р-на), Язэп (н.1959, мяст. Ракаў) і Валяр’ян (н. 1962, мяст. Ракаў) Язэпавічы.
Вёска Арляняты Смаргон-скага раёна – радзіма асветнікаў і грамадскіх дзеячаў Станкевічаў. Тут нарадзіліся 4 славутыя асобы: Адам Вікенцьевіч (1892-1949), выдавец, публіцыст, святар; Станіслаў Язэпавіч (1907-1980), філосаф, журналіст; Станіслаў Лявонавіч (1886-1964), выдавец, паэт; Ян (1891-1976), мовазнавец, гісторык, грамадскі дзеяч у эміграцыі.