• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 26 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Паўлу Сцяцко – 90

Паўлу Сцяцко – 90

17 сакавіка 2020, 00:42 Навука, ТБМ 4
Паўлу Сцяцко – 90

“Цікавы, добры, разумны, інтэлігентны”. Такія эпітэты даў аднаму са стваральнікаў першага факультэта беларускай філалогіі, першаму старшыні Гарадзенскай абласной рады ТБМ, прафесару, доктару філалагічных навук Паўлу Сцяцко ягоны ў мінулым калега па Таварыстве беларускай мовы Аляксей Пяткевіч. 5-га сакавіка Паўлу Сцяцко споўнілася 90 год. “Ён – сапраўдны беларускі патрыёт, – прадаўжае Аляксей Пяткевіч.  -Гэта вельмі важная заслуга чалавечая. Ён такім выгадаваны быў. Такая сям’я была, такім ён вырас, такім я яго ведаў”.

Радзіма прафесара Паўла Сцяцко – Зэльвенскі раён, вёска Грабава. У пяць гадоў ён пачаў вучыцца ў Грабаўскай пачатковай польскай школе. Быў вельмі начытаным, за год скончыў два класы. Акрамя сваіх падручнікаў, прачытываў навучальныя кніжкі сваіх старэйшых братоў. Пасля заканчэння трэцяга класа яго адміністрацыя школы перавяла адразу ў пяты, пасля – пераскочыў у сёмы. На выдатна скончыў Дзярэчынскую сямігодку, Ваўкавыскую педагагічную вучэльню. Гэта дало яму магчымасць паступіць без экзаменаў у Гарадзенскі педагагічны інстытут.

– З самага пачатку яго жыцця лёс звязаў яго з Гародняй, калі ён скончыў педінстытут, быў пакінуты працаваць на кафедры мовы. Ён быў здольным студэнтам, і вось яго пакінулі працаваць, – згадвае прафесар Аляксей Пяткевіч. – Я яго ведаў у гэтым плане, як спецыяліста, як вучонага, прычым, саліднага вучонага. У гэтым кірунку, у яго вельмі вялікая заслуга – гэта яго аспіранты.  Ён многа выпусціў, цяжка нават знайсці ў Беларусі мовазнаўца, які б выпусціў такую колькасць аспірантаў! Знаю, што ў Гомелі, дзе ён працаваў, таксама выйшла з-пад яго крыла шмат. І асабліва ў Гародні, дзе ён працаваў з 1990 года. Кіраўніцтва аспірантамі ў яго вельмі добра атрымлівалася. Неяк так склалася, што ён умеў вытрымаць стандарт падрыхтоўкі.  І выпускаў добрых знаўцаў беларускай мовы. Дарэчы, у гарадзенскім унівэрсітэце, па патрэбе кафедраў замежных моваў, рыхтаваў людзей, у якіх дысертацыі былі на гэтым сумежжы. У Гародні няма яму роўных.

Прафесар Павел Сцяцко ўзначальваў тэрміналагічную камісію Гарадзенскай вобласці, рэдагуе мовазнаўчыя часопісы, піша манаграфіі, падручнікі. Удасканальвае свае веды чэшскай і польскай моваў. Тое, што ягоныя інтарэсы ў мовазнаўстве былі вельмі шырокімі, паказвае шырыня ягоных даследчыцкіх і навукова-папулярных публікацый. У 1999 годзе выйшаў з друку ягоны “Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны”.

У 2002 годзе выйшла ягоная фундаментальная кніжка для шырокага кола аматараў беларускай мовы пад назвай “Культура мовы”, якая скіравана да развязання праблемаў і спраставання шляхоў удасканальвання беларускага правапісу, пазбаўлення тыповых парушэнняў сістэмы беларускай мовы.

– Гэта і словаўтварэнне, гэта і лексіка, у тым ліку і рэгіянальная лексіка, і культура мовы. У гэтам кірунку ён даволі такую настойлівую пазіцыю трымаў: вычышчаць сучасную мову ад русізмаў, што насаджалася ў савецкі час. Ды не толькі ў савецкі. Тут таксама шмат зрабіў, многа друкаваўся. І выпусціў многа кніг, якія не стаяць на паліцах, а якімі карыстаюцца.

Усякі сапраўдны даследчык не можа не папулярызаваць свой прадмет. Тым больш мова, гэта такая рэч, якая патрэбна ўсім. І Павел Сцяцко гэта выдатна разумеў у часе працы ва ўніверсітэце. І кніжкі яго навукова-папулярныя, а то і проста друкаваў тэксты ў газетах. У “Нашым слове” да апошняга часу друкаваліся цыклы яго артыкулаў пра паходжанне беларускіх прозвішчаў. Гэта вельмі цікавае назіранне і папулярная праца. Кожны, канешне, зацікаўлены, каб ведаць, адкуль жа яго прозвішча пайшло. Ён дапамагаў, такому самаўсведамленню, і нацыянальнаму і агульнакультурнаму. Тут, бясспрэчна, ягоная вялікая заслуга, – кажа Аляксей Пяткевіч.

Павел Сцяцко быў першым старшынём Гарадзенскай абласной рады Таварыства беларускай мовы. Ягоная асоба, як аўтарытэта ў беларускім мовазнаўстве, узняла прэстыж Гарадзенскай абласной арганізацыі ў  агульнанацыянальным маштабе.

Круглую дату сваіх народзінаў прафесар Павел Сцяцко адзначае ў сястрынскім прытулку ў мястэчку Азёры Гарадзенскага раёна.

Віктар Парфёненка,

старшыня Гарадзенскай абласной Рады

ТБМ імя Скарыны.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі  ТБМ
Мова

Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ

11 сакавіка 2020, 22:1219
“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ
Мова

“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ

4 лютага 2020, 09:0617
Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы
Выданні

Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы

12 студзеня 2021, 19:0317
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5216
Далучайцеся да нас