Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
10-годдзе літаратурнага клуба “Экватар” у музеі Максіма Багдановіча

10-годдзе літаратурнага клуба “Экватар” у музеі Максіма Багдановіча

10 лютага 2020, 22:00 Культура 21
10-годдзе літаратурнага клуба “Экватар” у музеі Максіма Багдановіча

10 студзеня 2020 года ў памяшканні музея Максіма Багдановіча ў Траецкім прадмесці беларускай сталіцы сабраліся сябры і госці літаратурнага клуба “Экватар”, каб творчым “капуснікам” адзначыць 10-годдзе суполкі –  усяго каля шасцідзесяці чалавек.

Вёў вечарыну кіраўнік клуба, паэт Вячаслаў Корбут. Ён павіншаваў усіх, хто сабраўся ва ўтульнай зале музея славутага класіка беларускай літаратуры, з наступіўшым Раством і Калядамі і адзначыў, што свае 10 год творчай працы клуб адзначае ў добры і казачны час святак. Ён падзякаваў усім, хто прыйшоў, каб пабыць у атмасферы клуба, сустрэцца з аўтарамі, пачуць іх творы і  прыві-таць выпуск 10-га, юбілейнага нумара альманаха “Літаратурны экватар”.

З прывітальным словам выступіў загадчык музея Міхась Бараноўскі, які адзначыў плённыя творчыя  сувязі з клубам “Экватар” і пазычыў яму поспехаў і натхнення. 

Шэф-рэдактар альманаха Інга Вінарская таксама цёпла павіншавала сяброў клуба і гасцей з нагоды юбілею клуба, крыху спынілася на працы над альманахам, таксама прачытала невялікую нізку сваіх вершаў. Яна ўзгадала вядомую расійскую паэтку Рыму Казакову, з якой  мела знаёмства, – творы  і пераклады якой надрукаваны ў альманаху. Менавіта Рыма Фёдараўна сваёй магутнай паэзіяй і творчасцю дапамагла альманаху настроіцца на новую высокую творчую планку.

З віншавальным словам выступіў паэт і пісьменнік Міхась Башура, які зазначыў вялікую працу, якую клуб робіць на карысць літаратуры і выдавецкай справы. Адзначыў высокі мастацкі і выдавецкі ўзровень альманаха і пажадаў яго аўтарам новых класных твораў.

Далей павіншавала цёплымі словамі і сваімі вершамі ўсіх  “экватарцаў” сябра клуба, паэтэса Вольга Любашына. Яна адзначыла цёплую творчую атмасферу ў суполцы, якая дазваляе аўтарам больш раскрывацца і як аўтарам, і як асобам. Сваімі лірычнымі творамі Вольга Любашына надала вечару вельмі прыемны настрой.

З  важкім літаратуразнаўчым словам да прысутных звярнулася сябра клуба, паэтка і навукоўца Таццяна Барысюк. У сваім звароце да прысутных яна падкрэсліла своеасаблівасць і моцны патэнцыял клуба, таксама прачытала нізку сваіх лірычных вершаў, што былі надрукаваны ў альманаху. Яна перадала для зачытання прывітальнае слова ўсім прысутным і “экватарцам” ад барда, паэта і перакладчыка Сержа Мінскевіча. Гэты ліст зачытаў Вячаслаў Корбут, які вёў праграму.

Прыгожа і вельмі  мілагучна павіншвала прысутных добрымі беларускімі песнямі выканаўца Наталля Хадкевіч. Яе прафесійнае песеннае выкананне надало сустрэчы добры настрой і дапамагло ўзмацніць святочную атмасферу.

Прывёз сваё добрае і ўзнёслае віншаванне з Гарадзеншчыны паэт, сябра клуба Мікалай Іваноўскі, які падзякаваў клубу за магчымасць мець столькі сяброў і добрую творчую атмасферу, а таксама зачытаў свае жартаўлівыя вершы.

Яскрава, па-акторску і песенна-зычна павіншаваў сабраўшыхся оперны бас і пісьменнік Дзмітрый Марозаў. Ягоны каламбурны і вясёлы настрой хутка перадаўся прысутным, а голас сапраўднага майстра опернай сцэны дадаў усім сабраўшымся новых сіл і энергіі.  Дзмітрый Максімавіч напрыканцы выступу выканаў вядомае царкоўнае песнапенне “Многае лета!”, што было прынята авацыяй.

Горача і па-сямейнаму шчыра павіншавала “экватарцаў” і гасцей  сябра клуба, паэтка Наталля Кобзева, яна прычытала свае вершы, распавёўшы пра важкасць патрыятычнай і грамадскай справы, якой займаецца клуб.

Сваімі ўспамінамі пра мужа і былога “экватарца” Уладзіміра Марозава падзялілася ўдава паэта Раіса Пятроўна Марозава. Яна прачытала ягоныя творы, адзначы-ўшы, наколькі важнай з’яўляецца памяць пра творцаў, якіх з намі ўжо няма.

На вечары выступіла дачка вядомага беларускага пісьменніка, шматгадовага настаўніка творчай моладзі краіны Алеся Масарэнкі, пісьменніца і літаратуразнаўца Юлія Масарэнка. Яна падзякавала сябрам і рэдкалегіі альманаха за магчымасць надрукаваць творы яе бацькі, што ў мінулым  годзе памёр. Яна адзначыла, што клуб “Экватар” працягвае лепшыя традыцыі літаратурнага аб’яднання “Панядзелак”, якім шмат год кіраваў Алесь Герасімавіч Масарэнка. Юлія Масарэнка пажадала сябрам і кіраўніцтву клуба плёну, удачы, шмат добрых кніг і альманахаў.

Перад прысутнамі  выступіла пісьменніца з Асіповічаў, сябра клуба Вікторыя Бялькевіч. Яна павіншавала сяброў і кіраўніцтва клуба з юбілеем і падзякавала суполцы за магчымасць прафесійна развівацца і як празаіку, і як творчай асобе.  

Уразіла прысутных сваімі перакладамі сябра клуба Кацярына Матусевіч. У памяшканні музея ўпершыню прагучалі пераклады твораў Максіма Багдановіча на турэцкую мову. Гэтыя пераклады Кацярына зрабіла ўласнымі намаганнямі, і яны былі надрукаваны на старонках альманаха. Яна пажадала клубу новых поспехаў і шмат выдатных твораў і творцаў.

З добрымі словамі  і нізкай вершаў выступіла сябра клуба, паэтка Лера Лявонцьева. Сваімі філасофскімі і ўдумлівымі  вершамі яна надала вечару настрой развагі і гармоніі.

Са шчырым добрым словам да прысутных звярнуўся сябра клуба, паэт Вячаслаў Данілаў. Ён пажадаў суполцы шмат новых сутрэч, твораў і альманахаў. Ён выканаў некалькі сваіх лірычных вершаў.

Да прысутных звярнуўся з віншаваннямі сябра клуба, паэт Валянцін Шведаў. Ягонае палымянае слова было прасякнута энергіяй падзякі за ўвагу да творцаў і іх твораў з боку кіраўнікоў клуба. Ён прачытаў некалькі сваіх  вершаў і павіншаваў прыстуных з Калядамі.

Пасля сустрэчы госці і “экватарцы” не  разыходзіліся яшчэ пэўны час. Усе абменьваліся ўражананнямі, віншавалі адзін аднаго, падпісвалі альманахі, уласныя  кнігі, фатаграфаваліся.

Кіраўнік літаратурнага клуба “Экватар”,

паэт, пісьменнік, журналіст

Вячаслаў Корбут.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас