Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Свята “МоваФэст”

Свята “МоваФэст”

4 лютага 2020, 09:11 Мова 20
Свята “МоваФэст”

Мы запрашаем вас стаць партнёрамі шматтысячнага свята “МоваФэст” з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які быў абвешчаны ЮНЕСКА ў 2000-м годзе і адзначаеццца штогадова 21 лютага.

Свята “МоваФэст” адбудзецца 22 лютага (субота) у Менску на тэрыторыі (агульная плошча 700 кв. м) прасторы “ОК16” на моднай вуліцы Кастрычніцкая і будзе доўжыцца з 13.00 да 22.00.

Азнаёмцеся з прэзентацыяй для партнёраў: https://www.canva.com/design/DADwayHPJ_I/Nc77EkpR0Nv QpzZ34EUpaQ/view

Для таго каб правесці свята максімальна якасна і з удзелам вялікай колькасці людзей і партнёраў, мы запускаем два спонсарскія пакеты для юрыдычных асобаў Афіцыйны партнёр і Генеральны партнёр;. Усе сабраныя сродкі пойдуць на арганізацыйныя патрэбы для правядзення самага маштабнага ў гісторыі Беларусі свята прысвечанага беларускай мове.

 

Пра свята “МоваФэст” і Дзень роднай мовы

 

Штогадовае святкаванне 21 лютага Міжнародная дня роднай мовы з кожным годам у Беларусі прыкметна набірае ўсё большыя і большыя маштабы. Калі яшчэ 7 гадоў таму ў гэты дзень актывісты праводзілі невялікія мерапрыемствы для вузкага кола беларускамоўных сяброў, то за апошнія тры гады заўважныя значныя змены.

Так, у 2019 годзе прыкметнымі былі мерапрыемствы не толькі ад грамадскага сектара, але таксама ад дзяржаўных устаноў, афіцыйных СМІ і буйнога бізнесу.

Яркія інфанагоды і запускі прадуктаў да 21 лютага ў 2019 зрабілі кампанія “Mark Formelle” з серыяй шкарпэтак з беларускай моваю, завод “Луч” з гадзіннікамі “Дж” і “Дз”, А-100 з кубкамі для гарачых напояў, Міністэрства замежных спраў з віншаваннямі ад беларускіх дыпламатаў у розных краінах. А колькасць публічных святаў у розных установах і арганізацыях нашай краіны пераваліла за 2 дзясяткі.

Дадатковы эфект даў спантанны флэшмоб з паведамленнямі па-беларуску ў айчынным сегменце сацыяльных сетак вк, фэйсбук, інстаграм, што ёсць добрым прыкладам патрыятычнага віральнага кантэнту.

Фактычна, 21 лютага стаў сапраўдным Днём беларускай мовы ў Беларусі, хоць свята і міжнароднае, але такой актыўнасці мы не заўважаем ні ў адной нашай краіне-суседцы.

Таму па праву можам гаварыць пра ўнікальную з’яву і з’яўленне ў Беларусі са-праўднай народнай ініцыятывы, якую падтрымліваюць розныя грамадскія групы і бізнэс.

Мы прапануем грамадзянскай супольнасці, бізнэсу і дзяржаўным органам у 2020 годзе разам комплексна падыйсці да святкавання Дня роднай мовы і паказаць пяць сумесных дасягненняў:

– попыт на беларускую мову,

– попыт на прадукты з нацыянальным кантэкстам і зместам,

– зацікаўленасць беларусаў і якасць гэтай аўдыторыі,

– актуальнасць, перспектыўнасць і “хайповасць” тэмы (у тым ліку праз стымуляванне і садзейнічанне нараджэнню ў сацыяльных сетках віральнага патрыятычнага кантэнту на глебе любові да роднай мовы),

– медыйны эфект, стварэнне візуальных і медыйных фактараў ды інфанагодаў, якія гавораць пра з’явы, якія аб’ядноўваюць беларусаў.

 

Мы хочам правесці 22 лютага да Дня роднай мовы ў Менску маштабнае і ўнікальнае мерапрыемства, якое аб’яднае бізнэс, грамадскіх актывістаў, творчую інтэлігенцыю, грамадскі сектар і проста актыўных жыхароў Беларусі вакол пазітыўнага асэнсавання адной тэмы – родная беларуская мова, што з ёю і на ёй робіцца.

Гэтае мерапрыемства ўпершыню аб’яднае і пакажа разнапланавасць і раз-настайнасць выкарыстання роднай мовы і яе носьбітаў, дазволіць сабраць як мага больш абсалютна розных ініцыятыў на галоўны шматтысячны івэнт.

Спадзяёмся, што нашае мерапрыемства і кампанія па яго прасоўванні дадуць моцны штуршок для правядзення сваіх святаў яшчэ ў большай колькасці пунктаў па ўсёй краіне ў лютым гэтага і наступнага года.

Да 24 студзеня мы складаем праграму мерапрыемства, збіраем партнёраў і спонсараў,фармуем агульны бюджэт свята, каб 27 студзеня запусціць медыйную кампанію па прасоўванні свята “МоваФэст” і Дня роднай мовы, як новай і папулярнай з’явы, падзеі, свята, якія аб’ядноўваюць беларусаў у імкненні папулярызаваць і пашыраць сферы выкарыстання беларускай мовы, якія паказваюць, што беларуская мова і нацыянальныя сімвалы з’яўляюцца эфектыўнымі сродкамі папулярызацыі брэндаў і стварэння пазітыўнага іміджу кампаніі.

MovaFest.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Далучайцеся да нас