• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 1 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
На пачатку фармавання беларускай нацыянальнай ідэі – 2

На пачатку фармавання беларускай нацыянальнай ідэі – 2

27 лістапада 2019, 19:21 Грамадства, Мова, Навука 3
На пачатку фармавання беларускай нацыянальнай ідэі – 2

Гісторыя ўжывання беларускай мовы ў дадатковым касцельным набажэнстве і ў казаннях – недастаткова высветленае пытанне. Матэрыял па гэтай тэме ляжыць у касцельных і свецкіх архівах і бібліятэках. Шукаць яго трэба як ў нашым краі, гэтак і за мяжой, напрыклад у архівах тых ордэнаў, якія працавалі ў былыя часы ў Літве і Беларусі. А якіх ордэнаў тут не было? 

Некалькі гадоў таму мы пісалі пра беларускі катэхізіс, выдадзены ў Вільні ў 1835 г. з дазволу віленскага біскупа др. Андрэя Клангевіча. Знаходка гэта кнігі была поўнай неспадзяванкай, бо ніхто і не мог падумаць, што ў часы, калі Клангевіч быў біскупам, справа беларускай мовы ў касцёле ўжо была актуальнай.

У гэтым годзе мы даведаліся пра новыя факты ўжывання беларускай мовы ў касцёле. Знайшоў новую інфармацыю ксёндз др. Ч. Фалькоўскі, прафесар УСБ (Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя – Л. Л.) Некалькі месяцаў таму ў Вільні быў надрукаваны яго вельмі каштоўны артыкул “O jubileuszu na Litwie i Bialorusi w 1826 roku “. Як бачна з артыкула, кс. Фалькоўскі трымаў крыніцу першараднай вартасці аб святкаванні юбілейнага 1826 года на Беларусі (У Юбілейны год аб’яўлены папам, моглі быць прабачаны ўсе грахі. – Л. Л.) Гэта: “Дыярыуш  Года Ласкі ці Вялікага Юбілею, які служыць Белай Русі, дазволенага хрысціянскаму свету папам Леанам XII. Напісаны кс. Карнеліем Рапчынскім … прэфектам Юбілейнага набажэнства, дамініканам у Забелах”. Гэта дыя-рыюш у фармаце фоліа мае 45 рукапісных і 18 друкаваных старонак. Рукапіс – уласнасць універсітэцкай бібліятэкі.

Ужываючы сучасныя тэрміны, можна лічыць кс. Карнелія Рапчынскага прыхільнікам уніі. З 1817 г. ён працуе прафесарам дамініканскага канвента ў Пецярбургу. Тое, што яму была блізкай справа злучэння царквы, сведчыць той факт, што ў 1822  г. у Вільні ён выдаў катэхізіс па-руску. У 1826 г. беларускі правінцыял прызначыў яго на пасаду прэфекта святкавання Юбілейнага года ў Беларусі, і ён пачаў весці дыярыюш. Здольны прапаведнік быў членам Ordinis Praedicatorum (Ордэна дамініканаў – Л. Л.) – аказаўся добры пісьменнікам і пакінуў нашчадкам цікавы для гісторыка дыярыюш.

Сваю працу ксёндз пачаў з “беларускіх Афінаў”, з Полацка, дзе ў касцёле францішканаў для асоб ніжняга стану адправіў вечаровы рахунак сумлення па-беларуску. Акрамя казанняў і навукі па-польску, кс. Рапчынскі і яго памагатыя кскс. Пётр Каралевіч, Дамінік Окалаў, Рыгор Шыманоўскі і Герман Магілевіч, а таксама два клірыкі: Аўгустын Вайноўскі і Клеменс Шушынскі, добра ведаючы беларускую мову, часта карысталіся ёй пры катэхізацыі. Гэта было, калі іх слухачамі была не шляхта ці абшарнікі, якія, дарэчы, таксама паходзілі з беларускага народа. Дыярыюш расказвае, што навукі па-беларуску казаліся ў наступных мясцовасцях: Гарбачэва (касцёл належаў кляштару дамініканаў у Забелах), у Класіцах (мястэчку, якое мела ўніяцкую царкву), ва Ушачах (у базыльянаў, навука і рахунак сумлення па-беларуску), у Забелах (“другая навука для прастаты па-беларуску”), у Томсіне (“кс. Рапчынскі прамовіў усе навукі па-беларуску, а кс. Шыманоўскі навуку пра сакраманты на той жа мове”), у Халапенічах і Мікалаеве (“пасля першай імшы, голасна навукі па-беларуску”), у Таболках (“усе навукі мы казалі па-беларуску”). Казанні па-польску рабіліся толькі перад вышэйшымі слаямі грамадства, а для люду “простага” касцельныя навукі казаліся па-беларуску.

Езуіты, якія перад скасаван-нем ордэна, жылі ў Альбрыхтове, працавалі ў Расосне над рэлігійнай асветай беларускага люду, прычым, каб народ добра запомніў асновы каталіцкай веры, выкарыстоўвалі такую методыку: “Пасля ружанца … размаўляем з людзьмі па-беларуску, і такім чынам усе тут ведаюць на памяць катэхізіс і добра ведаюць праўды веры”. Гэта быў па-сапраўднаму выніковы спосаб.

Нешта падобнае адбывалася ва Ушачах у базыльянаў, дзе пасля таго, як была выканана праграма юбілейнага дня, г. зн. пасля таго як былі расказаны адпаведныя навукі, “рэшту, да восьмай гадзіны, запоўнілі беларускім катэхізісам, які для народа чыталі ў царкве два хлопцы”.

У вышэйпералічаных мясцовасцях, асабліва ў Томсіне і Таболках беларускай мовай карысталіся падчас драматычнага абыходу “Даліны Язафата”, якім дамініканы звычайна заканчвалі сваю місійную працу.

  1. S. (псеўданім кс. Уладзіслава Талочкі.)

Kazania bialoruskie na Litwie i Bialorusi w r. 1826 // Preglad Wilenski. 1926. № 11. S. 4 – 5.

Пераклад

Леаніда Лаўрэша.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
Дыктоўка ў менскай сядзібе ТБМ
Мова

Дыктоўка ў менскай сядзібе ТБМ

18 лютага 2021, 20:5917
Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”
Выданні

Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”

21 лістапада 2018, 13:1817
Мова пра мову: Чаму ёсць дзве «Вікіпэдыі» па-беларуску і адкуль слова «тарашкевіца». АЎДЫЁ
Грамадства

Мова пра мову: Чаму ёсць дзве «Вікіпэдыі» па-беларуску і адкуль слова «тарашкевіца». АЎДЫЁ

3 снежня 2018, 15:5516
Далучайцеся да нас