• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 16 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
ДАРАГІ НАШ СКАРБ

ДАРАГІ НАШ СКАРБ

18 лістапада 2019, 22:55 Культура 1
ДАРАГІ  НАШ  СКАРБ

Вось ужо ў 16 раз фестываль-конкурс “Напеў зямлі маёй” сабраў аматараў народнай творчасці. На гэты фестываль, які традыцыйна праводзіцца ў Мар’інай Горцы, як правіла, пасылаюцца найлепшыя калектывы раёнаў Меншчыны. Валожынскі раён прадстаўлялі калектывы Ракаўскага ЦНТ: заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь “Гасцінец”, узорны фальклорны  гурт “Вянок”, гульнёва-забаўляльны гурт “Чыжыкі”, мастацкім кіраўніком якіх з’яўляецца Лізавета Пятроўская. Аўтарытэтнае журы начале з народным артыстам Беларусі прафесарам Міхаілам Дрынеўскім Гран-пры прысудзіла ракаўчанам, а галоўным прызам стаў новенькі мікрааўтобус.

Дарэчы заўважыць, ракаўскія артысты ўжо 5-ты раз прымаюць удзел у гэтым прыгожым фестывалі і заўсёды паспяхова: два Гран-пры, тры першыя месцы.  Дык чым жа на гэты раз парадавалі яны заўзятараў народнай творчасці? 

У аснову прадстаўлення была ўзята беларуская народная песня “Дуда”, запісаная ад Соф’і Сымонаўны Зянько з вёскі Лоск  яе сынам. Сюжэт песні просты, з лёгкім гумарам: дудара напаткала бяда – паламалася дуда. Але ж добрыя людзі не пакінулі ў бядзе музыку – скінуліся яму па пірагу, той  пірагі прадаў, а за выручаныя грошы купіў новую дуду.

 Трэба заўважыць, дуда – сакральны інструмент, які пераносіць нас у глыбіню стагоддзяў і якому надавалася вялікая  пашана. Гэта адзін з найважнейшых музычных інструментаў, пры дапамозе якога нашы продкі наладжвалі кантакт з патаемнымі сіламі прыроды падчас абрадаў каляндарна-земляробчага і сямейна – побытавага кола.

Дык вось гэтая гісторыя з дудой у жыцці вясковай грамады і адбывалася на імправізаваным кірмашы (сцэне), дзе кожны з 60-ці ўдзельнікаў выдатна спраўляўся са сваёй роллю. Дзеці танчылі і круціліся ля самавара, дзе атрымалі ласункі; блазен і мядзведзь адзін перад адным забаўлялі і дзяцей і дарослых; былі тут і дзед з бабай, і пані, і жыд, і цыганка… Моладзь па-заліхвацку танчыла, музыкі “рэзалі” на ўсе лады. А інструменты – колавая ліра, жалейка, скрыпка, басэтля, цымбалы ж зроблены майстрам па ўзоры аўтэнтычных інструментаў, на якіх ігралі музыкі ў мінулым. Занялі сваё пачэснае месца і традыцыйныя вырабы народных умельцаў:  івянецкая кераміка, маляваныя местачковыя дываны, лазовыя кошыкі,  саламяныя капелюшы… – адным словам, усё, што можна было ўбачыць на любым кірмашы. А над усім  – песня “Дуда”, якую спявалі па чарзе то дзеці, то моладзь, то старэйшыя, і з вуснаў кожнай групы спевакоў яна гучала па-рознаму, кожны надаваў свой сэнс той падзеі, пра якую гаварылася ў гэтым народным творы.

На першы погляд дзея, якая адбываецца на сцэне, – шоў у народным стылі. Але насамрэч, як прызналася сама аўтар пастаноўкі Лізавета Пятроўская, у паказе закладзена глыбокая думка, а менавіта: вёска – гэта вытокі нашага жыцця, дзе  фарміраваліся лепшыя якасці беларуса – шчодрасць і гасціннасць, працавітасць і гатоўнасць прыйсці на дапамогу, талент і кемлівасць, гумар і заліхвацкасць…, і  дарагі наш скарб – класіка, і вусная народная творчасць – таксама адтуль.

Мне падумалася: больш бы такіх вось пастановак, якія цешаць вока яркім прадстаўленнем,  улагоджваюць слых народнымі спевамі і аўтэнтычнай музыкай і падштурхоўваюць на роздум аб спрадвечным…

 Застаецца толькі пажадаць калектывам і яе кіраўніку і надалей поспеху ў распрацоўцы новых цікавых канцэртных нумароў, якія так патрэбны ў наш тлумны і складаны час.

Людвіка Таўгень, старшыня Валожынскай суполкі ТБМ імя Ф. Скарыны.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5222
Чытаем разам Леаніда Дайнеку
Культура

Чытаем разам Леаніда Дайнеку

11 лютага 2020, 23:5821
Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы
Грамадства

Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы

10 лістапада 2020, 20:4920
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
Далучайцеся да нас